О проекте

Еўрапейскі дэбют гурта B_Side (+спампаваць альбом)

 

Папулярны еўрапейскі інтэрнэт-лэйбл Dusted Wax Kingdom выдаў дэбютны альбом мінскага трып-хоп гурта B_Side, які атрымаў назву "Smooth Season". Прадстаўнікі лэйбла адносяць дыск да стылю trip-hop / downtempo / abstract hip-hop.

Некалькі гадоў творчых пошукаў і ўпартай працы прынеслі свой плён – музыкі выдаюць першы свой альбом, у які ўвайшло 11 трэкаў. У ім перапляліся гучанні класічнага trip-hop і меладычнага ambient, у якія ўрываюцца ірваныя рытмы jungle. "Smooth Season" – гэта лёгкая прахалода адхіленасці, якая салодкай стомай расцякаецца і ахінае мозг, пагружаючы ў трывожныя і хвалюючыя мары.

"Гэта канцэптуальны альбом, у якім кожны трэк грае сваю ролю і з'яўляецца часткай агульнага кампазіцыйнага сусвета. Калі выключыць з альбома хаця б адзін трэк, то будзе разбурана арыгінальная атмасфера", – лічыць вакалістка B_Side Наста Карпоўская

У стварэнні дыска таксама ўдзельнічалі Ія Папстэл (фатограф з Таліна, аўтарка канцэпцыі вокладкі), канадскі рэжысёр Грэгары Колберт (аўтар фільма і інсталяцыі "Ashes And Snow") і актор Лоренс Фішборн (трэк "Through Fingers"), а таксама Марцін Лютэр Кінг, чый голас можна пачуць у трэку "Stop Silence". У Беларусі музыкам дапамагалі стваральнікі гурта Dzivasil Іна Перасецкая-Малаковіч і яе муж Андрэй Малаковіч, а таксама маладыя паэты Вольга Лосева і Віка Трэнас.

Гурт B_Side быў створаны ў 2009 годзе былымі ўдзельнікамі гурта Rostra. Лэйбл Dusted Wax Kingdom базуецца ў Варне, Балгарыя. Зацікаўленасць у выданні альбома ўжо выказалі лэйблы з Францыі і Вялікабрытаніі. Увосень музыкі плануюць шэраг жывых прэзентацый.

Спампаваць альбом можна бясплатна на адмысловай старонцы – http://season.b-side.by

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза

B_Side

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net