О проекте

Гурт B_Side распачынае новы праект

 

Беларускі трып-хоп гурт B_Side, чый дыск перамог у намінацыі "Лепшы дэбютны альбом 2011" на ўзнагародах Experty.by, распачынае новы праект. Калектыў прапануе беларускім гуртам дасылаць свае трэкі на рэміксы, якія потым будуць выдадзеныя асобным рэлізам.

Праект не абмяжоўваецца стылямі і накірункамі. Прыняць удзел можа любы гурт і выканаўца – ад этнічных да папулярных накірункаў. Рэмікс загучыць у стылістыцы трып-хопу, і гэта дасць трэку зусім іншае жыццё.

"Заўжды было цікава паспрабаваць з матэрыялам іншых выканаўцаў, але на практыцы да гэтага праекта падштурхнуў рэмікс, які мы нядаўна зрабілі на "Кроў бы вада" гурта Akute, – распавёў лідэр B_Side Эдуард Казлоў. – Мы прапануем музыкам розных стыляў магчымасць паглядзець на сваю творчасць з іншага боку. Будзе цікава потым сабраць усё ў нейкі адзіны канцэпт".

Каб паўдзельнічаць у "Live remixed", неабходна даслаць заяўку з адмысловай старонкі праекта (http://remix.b-side.by). У ёй неабходна напісаць назву гурта, кантактныя дадзеныя для сувязі і спасылкі на трэкі, сярод якіх музыкамі B_Side будзе абраны адзін, на які і будзе створаны рэмікс. Ад патэнцыйных удзельнікаў спатрэбяцца зыходныя запісы і, пры неабходнасці, перазапіс некаторых гукавых дарожак. Усе выдаткі на перазапіс гурт B_Side бярэ на сябе.

альбом B_Side "Smooth Season" – праслухоўванне і рэцэнзіі
рэмікс на Akute "Кроў бы вада" – праслухоўванне

Тэкст: прэс-рэліз, Experty.by

B_Side

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net