О проекте

Фолк-дыскатэка ад гурта Pawa (+спампаваць)

 

Грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" предстаўляе дэбютны альбом праекта Pawa, да якога маюць непасрэднае дачыненне музыкі гурта Testamentum Terrae. Дыск спалучае мадэрновыя рытмы з гучаннем старажытных аўтэнтычных інструментаў.

Юрась Панкевіч, кіраўнік Testamentum Terrae, расказвае пра з’яўленне праекта: "Pawa – гэта сумесны праект музыкаў гурта Testamentum Terrae і музыкі Мікіты Седзянкова. У супольным праекце Мікіта выступае пад псеўданімам Niko_s, а музыкі калектыву застаюцца самімі сабой, вернымі "сваёй" этнічнай справе. Нам заўжды хацелася зайграць сучасную музыку з электроннымі рытмамі і пачуць старыя песні і мелодыі на новы манер.

Фактычна гэта новы гурт, які будзе мець назву Pawa і граць электронную музыку, заснаваную на беларускім фолку. Фолк-дыска, калі хочаце. Першы альбом прадставіў сучасныя апрацоўкі васьмі кампазіцый з альбома гурта Testamentum Terrae "Англеза". Мелодыі выкананыя ў арганічным яднанні гучання этнічных беларускіх і сучасных электронных інструментаў. Мы спадзяемся, што нашае жаданне граць у больш шырокіх музычных стылях будзе даспадобы слухачу".

У 2011 годзе ў айчынным шоу-бізнэсе спалучэнне этнікі з сучаснымі электроннымі "фішкамі" становіцца трэндавым. Менавіта ў гэтым кірунку працуюць Akana-NHS, Стары Ольса, новы праект Русі – Shuma, з гастрольнымі турамі па краінах СНД ездзіць, не страчваючы актуальнасці, фолк-мадэрнавы "Палац".

Спампаваць дэбютны альбом гурта Pawa можна тут.

Тэкст: Budzma.org, Experty.by

Pawa, Testamentum Terrae

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Божачкі, а прычым тут "Палац"

+1
0
-1

Божачкі, а прычым тут "Палац" і электроніка? І якія ў "Палаца" гастрольныя туры па краінах СНД?

 

У Грузію ж езьдзілі ))

+1
0
-1

У Грузію ж езьдзілі ))

 

Адын тур (3 канцэрты). А гіде

+1
0
-1

Адын тур (3 канцэрты). А гіде многа тураў?

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net