Анатолий Вечер о дебютном альбоме проекта Pawa: "Трэба адзначыць, увогуле праца з аўтэнтыкай – справа дастаткова складаная, бо ў большасці народныя песні даволі прымітыўныя па сваёй музычнай ды літаратурнай пабудове, і трэба, захаваўшы першакрыніцу, зрабіць іх больш сучанымі (складанымі), па сутнасці, напісаць новы твор… У дадзеным выпадку гэта атрымалася сярэдне".
Першы альбом праекту Pawa, безумоўна, варты таго, каб аб ім паспрачацца ды павысвятляць хібы ды знаходкі. Першае, што кідаецца ў вушы – ягоная другаснасць, таму разважаць найперш можна аб удалых ці не рэміксах на "Англеза" Testamentum Terrae. Узгадваецца "Палац" часоў Юры Выдронка, але на карысць апошняга застаецца большая смеласць у стаўленні да матэрыялу, значна большая палітра, што выкарыстоўвалася ў аранжыроўках. Зрэшты, уся аналогія заканчваецца жаданнем абсучасіць старадаўнія трэкі вялікаю колькасцю модных сэмплаў. Вось калі "Палац" проста самавыказваўся, то ў дадзеным выпадку адчуваецца мэтанакіраванае місіянерства. Хаця, мажліва, я і памыляюся.
Ужо першы трэк "Pawa" падкупае сваёй лірычнасцю, неблагім вакалам, слухаеш і сціплая сляза любові да родных палеткаў праступае… А яшчэ чым не саўндтрэк да вядомага тэлепраекту "Зямля беларуская"? Зрэшты, і другая кампазіцыя ("Каваль") дакладна напрошваецца на стварэнне відэа. Між іншым, на першы погляд, за вушы прыцягнутая ідэя спалучэння сучасных музычных электронных магчымасцяў са старажытнымі інструментамі ў дадзеным выпадку на выхадзе вуха не рэжа. Усё досыць арганічна, адзінае, што падаецца – можна было б пасмялей эксперыментаваць, хаця тут як у футболе – калі любы балельшчык лепей за футбалістаў ведае, што і як трэба рабіць.
Трэба адзначыць, увогуле праца з аўтэнтыкай – справа дастаткова складаная, бо ў большасці народныя песні даволі прымітыўныя па сваёй музычнай ды літаратурнай пабудове, і трэба, захаваўшы першакрыніцу, зрабіць іх больш сучанымі (складанымі), па сутнасці, напісаць новы твор… У дадзеным выпадку гэта атрымалася сярэдне.
Найбольш удалая, на мой погляд, кампазіцыя па спалучэнні сучаснага і аўтэнтычнага гуку ды вакалу – "Па саду" (якая ў гэтай версіі выдавалася яшчэ на альбоме Testamentum Terrae). Вялікая доля інструменталу ў альбоме, на мой погляд, не вельмі сцэнічная, таму відовішчна ўвасобіць дадзены праект на сцэне, мне падаецца, будзе складана (дорага). Ну, а ўвогуле, каб рысу падвесці, скажу, што наўрад ці праект Pawa можна лічыць з’яваю ў сучаснай айчыннай музыцы, але ж праца неблагая, і праслухаў я ўсе 8 трэкаў з задавальненнем.
Оценка: 7 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов и ПОСЛУШАТЬ этот альбом вы можете здесь.
Об авторе:
Известный телережиссер, режиссер клипов, ведущий концертных и телевизионных программ. Родился 16.07.1962 в Минске. Окончил Минский институт культуры по специальности режиссура театрального самодеятельного коллектива (1989). В разных качествах (автор, ведущий, редактор, режиссер) работал в музыкальных программах "Акалада", "Музыкальная обойма", "Белорусский хит-парад", "Белорусская двадцатка", "Клип-обойма". Соавтор и режиссер программы "Продвижение" ("Лад"). Режиссер клипов многих белорусских исполнителей, включая: Kriwi ("За туманам", "Агу вясна"), N.R.M. ("Паветраны шар", "Песні пра каханне", "Чыстая-светлая"), "Нейро Дюбель" ("Гагарин", "Охотник и сайгак", "Переехало комбайном", "Время распрощаться"), Алеся ("Птицы", "Не потеряй"), "Белорусские песняры" ("Только с тобой"), Сергей Ковалев ("Очень лень", "Командировочный роман"), "Александра и Константин" ("My Galileo" – конц. версия, "Пара дамоў") и др.