Виктор Семашко о новом альбоме проекта Pawa: "У асобных мейсцах Панкевіч і кумпанія гучаць, як быццам асучасьненыя дыскатэчныя "Харошкі" альбо як саўндтрэк для чарговага шоў АНТ пад сьценамі Мірскага замку".
Яшчэ ад пачатку сваёй дзейнасьці гурт Testamentum Terrae, на базе якога й утварылася Pawa, шмат у чым імкнуўся капіяваць "Старога Ольсу" (нават у дызайне вокладак). "Стары Ольса" таксама практыкаваў электронныя рэміксы, але да цэлага альбома справа не дайшла, хаця мелася такая ідэя. У гэтым пляне TT значна апярэдзіў сваіх настаўнікаў, выдаўшы ўжо другі альбом свайго праекту-"пупышкі". Зрэшты, траціна трэкаў вядомая па дэбютніку. Тое дзіўна, бо самі музыкі сьцьвярджаюць, што маецца процьма нерэалізаваных народных твораў (узгадайма васьмітомнік Міхала Федароўскага).
Альбом Pawa "Cristatus "– узор эўрапейскае глябалізацыі й постмадэрнізму! Побач зь беларускімі сьпевамі ды танцамі суседнічаюць польскія, нарвэскія, ангельскія ды іншыя, як на арыгінальнай мове, так і ў перакладзе. Пададзены той архаічны матэрыял, варта прызнаць, празь ня надта пастаўленыя галасы, дастаткова вінтажныя тэмбры электронікі й кананічныя гітарныя запілы ў духу хэві-мэтал. У асобных мейсцах Панкевіч і кумпанія гучаць, як быццам асучасьненыя дыскатэчныя "Харошкі" альбо як саўндтрэк для чарговага шоў АНТ пад сьценамі Мірскага замку. Прытым, увесь зьмест паяднаны імем "Cristatus". У перакладзе з лацінскае Pavo cristatus значыць "паўлін звычайны". Як вядома, пры зьнешнім харастве вакальныя здольнасьці птушкі даволі сумнеўныя…
Аднак існаваньне такога праекту, як Pawa, апраўдваецца, па-першае, ідэйнасьцю, культурніцкай місіяй, што выходзіць ажно па-за межы Беларусі. Нашая зямля ў дадзеным выпадку набывае слушныя рысы ня столькі ўсходнеславянскай краіны, колькі паўночнаэўрапейскай, балтыйскай. Гурту цалкам пасуюць такія прадусарскія тэрміны, як "экспартны прадукт" і "фэстывальны праект". Яшчэ два плюсы Pawa – гэта наяўнасьць жывых інструмэнтаў і, канешне, гумар. Бо нельга без усьмешкі танчыць пад "Тарантэлу" ці "Гандзюленьку", бубны якой моцна нагадваюць гіт The Cure "Close To Me".
Увогуле, я з большай прыемнасьцю набыў бы новы альбом Testamentum Terrae альбо нават дудовы сольнік Юрася Панкевіча. А з айчынных этна-электронных праектаў мне ўсё ж бліжэй Shuma ды New Image Orkestra.
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі Субстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).