Магілёўскі гурт Akute прэзентаваў у Інтэрнэце свой трэці студыйны альбом, які атрымаў назву "Reaĺnaść i sny". У рэліз увайшлі 11 кампазіцый, уключаючы два каверы на песні Ulis – "Jak na dałoni" і "Marnatraŭny syn".
– Плытка "Reaĺnaść i sny" – гэта зноў абсалютна нашы матывы і гармоніі. Akute працягваюць пісаць сцэнар у сваёй простай і кранальнай манеры апавядання – сцэнар пра каханне і пошук, лістапады і крылы за спінай, разлуку і нуду, пра надзею. І гэтыя меладычныя сказы, кропкі і коскі надзіва тутэйшыя (у добрым сэнсе слова). Гэтая мінорная музыка арганічна кладзецца на ўсё тое, што бачыш з вокнаў аўтобусаў, цягнікоў, таксовак, офісаў, універаў, здымных хатаў або кавярняў, праз відашукальнікі камер і бінокляў або проста праз дзвярное вочка. Прычым кладзецца не толькі на тое, што бачыш фізічна, але і на тое, што прадбачыш. А яшчэ гэтая музыка часта трапляе ў настрой, калі ў асноўным сумна і зусім трошкі похуй, – гаворыцца ў апісанні да альбому.
Ужывую пачуць песні з новага альбома Akute можна будзе ўжо сёння на канцэрце ў клубе Re:Public". За ім паследуюць выступы ў Магілёве (20 красавіка), Гродна (25 красавіка), Брэсце (26 красавіка), Маскве (1 траўня) і Наваполацку (18 траўня).
Спампаваць альбом можна на сайце мультылэйбла "Пяршак".
Тэкст: Ultra-Music
Комментарии
Вроде и стараются играть
Вроде и стараются играть хорошо и красиво, но музыканты не понимают, что петь красиво, грамотно и на белорусском языке - это очень мало, для того, чтобы что-то заявить мировому музыкальному миру. Такой своеобразный писк непонятно откуда
а мне
Понравилось