Дэбютны дыск Chiefs Band з'явіцца ўжо ў лютым наступнага года. Па словах лідара і басіста гурта Аляксандра Мышкевіча, музыкам засталося запісаць толькі дзве песні.
Аляксандр Мышкевіч: "На 80% ён гатовы, бо альбом складаецца з 10 песень і нам не хапае дзвюх. Яны прыдуманыя, трэба толькі аранжыроўкі зрабіць. Усе кампазіцыі будуць выключна аўтарскія, з іх будзе 5-6 вакальных".
Самі музыкі характарызуюць свой стыль, як бульбяны фанка-джаз.
Аляксандр Мышкевіч: "Чорнаскурыя прыдумалі блюз ды джаз, а мы прыдумалі бульбяны фанка-джаз. Яны ж там былі на кукурузных плантацыях, а мы на бульбяных".
Назву дыска музыкі пакуль не прыдумалі, але ўжо задумваліся над выглядам вокладкі, якую плануюць зрабіць падобнай на класічныя мультфільмы Warner Brothers. Падумваюць музыкі і пра кліп, але калі і на якую песню ён будзе здымацца, пакуль не вырашана. Тым не менш, Аляксандр ужо дамовіўся пра здымкі з Матвеем Сабуравым.
Аляксандр Мышкевіч: "Шмат хто нам нават прапаноўвае зняць кліп, але мне гэта не пасуе, бо я ведаю, што адзін раз зняць кліп не вельмі добрай якасці... А потым больш якасны здымаць, потым яшчэ лепшы - ну навошта гэта. Я хачу адразу зняць нармальны кліп, тым больш, што ўжо ведаю рэжысёра, які б здымаў нам кліп - Матвей Сабураў. Я з ім размаўляў і ў прынцыпе ён не супраць, адзінае трэба, каб ён матэрыял паслухаў".
Прэзентаваць дэбютны альбом Chiefs Band плануе ў якім-небудзь невялікім памяшканні, але ўсё можа змяніцца, бо залежыць ад рэакцыі публікі.
Тэкст: Ілля Маліноўскі, здесь
Фота: Зміцер Руцкі
Комментарии
Или БУСЛО-funk?
Итак, предлагается картофельно-крахмальный funky. Если далее следовать символам и аллегориям, то можно также назвать его, к примеру, мелиорационно-канальным бусло-фанком и пр. Чем бульбо-фанк будет отличаться от собственно FUNKа? Вот, в чем вопрос?