О проекте

Гурт "Крама" нарэшце працягне працу над альбомам

 

Гурт "Крама" плануе працягнуць запіс новага альбома, праца над якім была замарожаная паўгода таму. Зараз творчыя непаразуменні сярод музыкаў нібыта вырашаныя, праўда, колькасць песень на дыску, магчыма, зменшыцца. Раней планавалася, што будзе дзесяць песень, а зараз ужо гаворка ідзе пра сем ці восем. Запісана ж на гэты момант ужо пяць кампазіцый, якія стылістычна не адрозніваюцца ад папярэдніх хітоў.

"У нас даволі традыцыйны стыль, і чакаць чаго-небудзь такога, што будзе кардынальна адрознівацца ад ранейшых запісаў, не трэба, – распавядае пра гучанне новых песень лідар гурта Ігар Варашкевіч. – Спадзяюся, што як заўсёды альбом будзе лепшым па якасці. Па якасці гуку ды якасці песень. А як яно атрымаецца, пакажа час".

Дарэчы, тры новыя песні аматары гурта ўжо чулі на канцэртах, а вось калі іх можна будзе пачуць у запісе, невядома. Выхад альбома, які пакуль не атрымаў назвы, адбудзецца не раней, чым у наступным годзе.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Фота: Graffiti.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net