О проекте

Гурт Landau выпусціў беларускамоўны сінгл (+слухаць)

 

Брэсцкі гурт Landau выпусціў новы сінгл "Śniežań", у які ўвайшлі тры беларускамоўныя песні. Загалоўная кампазіцыя рэліза была запісана сумесна з вакалістам Zolki Band Раманам Ладуцькам.

Працу над новым рэлізам музыкі гурта Landau пачалі яшчэ ў 2012 годзе, але працягнулі яе толькі зараз, калі дапісалі вакал і інструментальныя партыі. А песня "Śniežań" рыхтавалася яшчэ даўжэй: у 2011 годзе Landau пачалі супрацоўніцтва з музыкамі Zolki band і тады ж стварылі кампазіцыю, якую запісалі толькі ў 2014 годзе. Яшчэ адным эксперыментам для Landau стала тое, што адна з кампазіцый упершыню была запісаная з выкарыстаннем драм-машыны, што надало песні неўласцівае для гурта гучанне.

– Наша музыка, як і тэксты, нясуць у сабе эмацыйнае адлюстраванне нашага жыцця і светаўспрымання. Добра, калі нехта дзякуючы гэтаму атрымае новы досвед, знойдзе падабенства са сваімі адчуваннямі і эмоцыямі, можа быць, падчас праслухоўвання знойдзе адказы на свае пытанні ці набудзе сілы для здзяйснення лакальных і глабальных подзвігаў, – распавядае гітарыст гурта Андрэй Кухарчук.

Улетку Landau плануюць вялікі сольны выступ у Брэсце, а таксама тур па гарадах Польшы. Апроч гэтага, музыкі зараз працуюць над новым альбомам, напярэдадні якога павінны выйсці EP і кліп.

Тэкст: Вячеслав Радионов, Ultra-Music.

Landau

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Хорошая, красивая,

+1
0
-1

Хорошая, красивая, качественная музыка, околоевропейского уровня. Не стыдно в европе гастролировать. Звучание показалось очень даже современным, хотя и не оригинальным

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net