Пасля двух гадоў існавання паўнавартаснага музычнага калектыву Pauline нарэшце прэзентуе свой першы альбом, які атрымаў назву "Адчувай". На рахунку гурта званне "Адкрыццё году" на прэміі "Героі году 2015" і перамога ў конкурсе "Заспявай.by 3.0" (2016).
Альбом "Адчувай" увабраў у сябе ў большасці лірычныя і меланхалічныя творы. Усё гэта гісторыі чалавека тонкага, шчырага, ранімага, які можа нават дзесьці заблытаўся, але ў той жа час моцнага, які заўсёды беражліва захоўвае надзею на нешта лепшае.
"Каханне і нянавісць, жорсткасць і пяшчота, рэальнасць і мары, рамантыка і смутак – спалучэнне на першы погляд не спалучальнага, вось што робіць музыку Pauline цікавай і прыцягальнай", – тлумачаць музыкі ў прэс-рэлізе.
Дэбютны альбом уключае ў сябе значныя для творчай гісторыі гурта песні: "Пачакай" і "Цябе", над якімі працавалі Даніэль Перцаў, Андрэй Баброўка і Павал Трацяк, а таксама песня "Людзі, дзе вы?", якая перамагла ў конкурсе "Заспявай 3.0" у намінацыі "Спяваная паэзія", на словы беларускай паэткі Ірыны Багдановіч.
Жывая прэзентацыя альбома, а таксама фізічны рэліз дыска адбудзецца 22 студзеня ў клубе TNT, 20:00.
Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза
Комментарии
Лёгкая, простоватая музыка на
Лёгкая, простоватая музыка на любителя