О проекте

Гурт Rahis прэзэнтуе песню "Файлікі" і анансуе першы альбом (+аўдыё)

 

Гурт Rahis днямі завершыў запіс свайго дэбютнага альбому. Працу над дзесяцьцю трэкамі цяпер працягвае гукарэжысэр гурта, а першую гатовую песьню – "Файлікі" на словы паэта Глеба Лабадзенкі – хлопцы прэзэнтуюць ужо зараз.

"Апошні год мы правялі за запісам першага студыйнага альбому, – распавядае адзін зь лідэраў Rahis Дзяніс Філіпенка. – "Файлікі" – гэта песьня-рэлакс, напісаная на верш нашага сябра, паэта Глеба Лабадзенкі. Песьня лёгкая, пазытыўная – пра вясну, пачуцьці і ўсё такое".

Гэта самая лёгкая і самая новая песьня ў альбоме, якая дае прыкладнае ўяўленьне пра музыку гурта. "Харду ня будзе, – дадае Зьміцер Язьвінскі. – "Файлікі" атрымаліся атмасфэрнай песьняй, у зьлёгку акустычнай манеры".

Гурт Rahis утвораны Зьмітром Язьвінскім і Дзянісам Філіпенкам яшчэ ў студэнцкія гады, калі хлопцы навучаліся ў пэдагагічным унівэрсытэце на факультэце прыродазнаўства. Пачынаў гурт з акустыкі, а ў 2007 годзе пачаў выступаць з электрычнай праграмай, пакінуўшы акустыку ў фармаце unplugged. Якраз год таму Rahis прэзэнтаваў сваю першую студыйную працу – максі-сынгл з чатырох песень "Празь Сеціва". Цяпер завершылася праца над першым альбомам гурта, рэліз якога заплянаваны на апошні тыдзень вясны.

Спампаваць песьню "Файлікі" можна тут.
Афіцыйная старонка гурта – http://rahis.generation.by

Тэкст: прэс-рэліз
Фота: Юра Сідун, Generation.by

Rahis

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net