Мінскі гурт Wasp'n'Hornet, якому крытыкі прадракалі сур'ёзную будучыню, разваліўся. Пра гэта паведаміў у адной са сваіх старонак у сацыяльных сетках піяршчык каманды Аляксандр Бергер. Прычынай стала непаразуменне паміж стваральнікамі калектыву.
Як высветліла "Еўрарадыё", гэта ўжо не першы развал гурта, але, паводле слоў кампазітара ды аранжыроўшчыка Wasp'n'Hornet Мікалая Старажука, дакладна апошні. Мікалай прызнаўся, што даведаўся пра спыненне існавання гурта з сеціва і зараз ужо нават выдаліў усе старонкі гурта ў інтэрнэце.
Вакаліст ды тэкставік паспяховых электра-рокераў Віталь Сідарук каментаваць сітуацыю адмаўляецца, але пераконвае, што музыка для яго была проста цудоўным хобі, і цяпер надыйшоў час перастаць ім займацца. Мікалай Старажук, наадварот, зараз шукае новага вакаліста і плануе да верасня выдаць пад іншай назвай тэмы, якія не трапілі на дэбютную кружэлку гурта. Нагадаем, адзіны альбом электра-рокераў выйшаў у снежні 2011 года пад аднайменнай назвай Wasp'n'Hornet.
Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Фота: "Еўрарадыё"
Комментарии
жалко
у пчелки:)
но собссна УСИХ англамоуных чакае гэтки лёс
2you_are
А магiлёўскiя хлопцы ўсё злараднічаюць. ) Усix кажаце? А англамоўны гурт зэ ролінг стоўнз пра гэта ведаюць? )) Што датычыцца w'n'h, то шкада.
ня трэба
ва усих бачыць уласныя хибы:)
так, шкада. гурт спадабауся. хаця лепей бы яны спявали на беларускай ци рускай.
што тычыцца ролин стоунз, дык, ци ня аб йих аднойчы зрабили супэртату - жыви хутка, памирай малады?! :)
глядьзець на джагера ды кампанию - проста няма анияких "женских сил"