Гурт "Крама" зняў кліп "Дзяўчынка" з новага альбома "Белая вада", які мае выйсці ўвосень. Музыкі называюць ролік першым сур’ёзным кліпам за ўсю гісторыю існаваньня каманды.
Да здымкаў кліпа на адну зь песень з свайго новага альбому гурт "Крама" падыйшоў адказна. Дагэтуль было некалькі ролікаў, але ўсе яны, як зазначае гітарыст Сяргей Трухановіч, былі зьнятыя на хуткую руку і ніводзін зь іх "крамаўцаў" не задавальняў. Новае відэа даверылі здымаць маладому рэжысэру Андрэю Ляўковічу. У яго даробку 3D-кліп для амэрыканскага гурта Icodora Crane і перамога на фэсьце мабільнага кіно Smartfilm. Андрэю было прапанавана на выбар дзьве песьні – "Дзякуй Богу мы ідзем дамоў" і "Дзяўчынка з шклянымі вачыма".
"Я абраў “Дзяўчынку” без ваганьняў, бо яна больш мэлядычныя і добра падыходзіць для візуалізацыі, – кажа рэжысэр у камэнтары для Tuzin.fm, – Паколькі гэтая песня зьвязана з асабістымі перажываньнямі, то я пастараўся стварыць атмасфэрны кінаматаграфічны эмацыйны відэакліп".
Матэлыял для відэа здымалі ў два дні. "Мы падыйшлі грунтоўна, як ніколі: узялі ў арэнду на ноч Тэатар беларускай драматургіі, паставілі сьвятло і гук і здымалі да раніцы. Сюжэтную лінію зь дзяўчынай Андрэй здымаў ужо бяз нас на вуліцах Менску", – апавядае гітарыст "Крамы" Сяргей Трухановіч.
Працай над "Дзяўчынкай" музыкі засталіся задаволеныя. Цалкам магчыма, што ў будучыні Андрэя Ляўковіча запросяць яшчэ раз. "Я буду рады зрабіць нешта яшчэ для гэтай каманды, якая ўвасабляе для мяне ўсю хвалю беларускага року", – кажа рэжысэр.
Песьня "Дзяўчынка" увойдзе ў новы альбом "Крамы" пад назваю "Белая вада", праца над якім практычна завершаная. Лідэр "Крамы" Ігар Варашкевіч з задавальненьнем апавядае пра будучы рэліз: "Альбом абяцае быць вельмі моцным і сур’ёзным, бо ён ужо прайшоў праверку часам. Аніводнай прахадной песьні ў ім ня будзе. Як ня дзіўна, у дыск увойдзе нямала лірычных твораў. Ён пачаў стварацца ў няпросты час (пасьля сьнежня 2010 году – ТГ), але песьні будуць не пра гэта. Як у "Океана Ельзи", якія сьпяваюць пра каханьне, але зьяўляюцца пры гэтым сымбалем свабоды ва Ўкраіне. Жартую, канечне, але мушу сказаць дакладна: альбом будзе добры!".
Тэкст: Tuzin.fm
Комментарии
дежавю
добротный, профессиональный, по-хорошему старомодный блюз-рок.
только все время не оставляло ощущение дежавю - блин, я эту музыку (не саму песню, конешно, но - ту же самую МЕЛОДИЮ с теми же самыми гармониями) уже слышал когда-то... один в один. не помню точно что и где, но факт - слышал!
Ozzy Osbourne - I Just Want You
https://www.youtube.com/watch?v=hRS2BaXgrxo
Кліп і сапраўды цалкам
Кліп і сапраўды цалкам неблагі. Але ж вока зачапіла самая канцоўка, калі ў кадры зьяўляецца пісталет. Да чаго -- так і не зразумеў, але выглядае гэта танным прыёмчыкам...
кліп
Увага! Новы клiп гурта КРАМА "Дзяучынка са шклянымi вачыма" удзельнiчае у хiт парадзе канала Беларусь -2. Калi пераможа, то пойдзе у эфiр. Падтрымайма!
http://www.belarus2.by/ru/hit-parad-vishe-krishe?nocache=1#pollfield-116...
Дарэчы прэзентацыя новага альбома КРАМЫ пройдзе 28 лiстапада!