О проекте

"Крамбамбуля" выдасць апошні альбом

 

7 лістапада "Крамбамбуля" прэзентуе ў Вільні новы альбом "Чырвоны штраль", пасля чаго гурт плануе сыйсці ў лясы. Канцэрт, які ахопіць новы матэрыял і лепшыя песні, адбудзецца ў новай канцэртнай залі Compensa, разлічанай на 4 тысячы гледачоў. Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы.

"Чырвоны штраль" названы ў гонар культавай віленскай кавярні пачатку XX стагоддзя, дзе збіралася інтэлігенцыя, у тым ліку беларуская. Сярод гасцей былі Янка Купала і браты Луцкевічы. Ёсць звесткі, што ў 1916 годзе менавіта там адбылася знакавая сустрэча Луцкевічаў з прадстаўнікамі польскіх і літоўскіх колаў, пасля якой браты вырашылі імкнуцца не да аднаўлення Рэчы паспалітай ці Вялікага Княства Літоўскага, а да незалежнай Беларусі, абвешчанай з іх удзелам у 1918 годзе пад сцягам БНР.

– Альбом "Чырвоны штраль" – гэта фантасмагорыя, у якой змяшалася мінулае, сучаснае і будучае Беларусі, адлюстраваныя з уласцівымі "Крамбамбулі" гумарам і іроніяй. Гэта апошні альбом гурта, пасля чаго мы сыйдзем у лясы партызаніць. Іншых варыянтаў існавання ў сучасных умовах мы не бачым, – распавядае Лявон Вольскі.

Гурт "Крамбамбуля" быў заснаваны ў 2002 годзе, як праект застольных песень. Вядомасць яму прынеслі хіты "Абсэнт", "Госці", "Турысты". Гэтыя песніспявала ўся Беларусь. Але ў 2004 годзе з шэрагам іншых выканаўцаў "Крамбамбуля" трапіла пад першую хвалю неафіцыйных забаронаў (да канца 2007), у 2011 годзе – пад другую.

На гэты момант на рахунку гурта пяць альбомаў, апошні з якіх – "Драбадзі-драбада", з пераспяванымі па-беларуску традыцыйнымі песнямі краін Еўропы – выйшаў у снежні 2011. Уладальнікі галоўнага прыза на ўзнагародах "Рок-каранацыя 2002". Удзельнікі фестываляў ў Беларусі, Украіне, Польшчы, Нямеччыне. У розны час у запісах і канцэртах прымалі ўдзел Сяргей Міхалок, Аляксандр Кулінковіч, Гюнэш Абасава.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 6 да 8 лістапада ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Працэдура разгляду візавых хадатайніцтваў – спрошчаная, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца.

Падача дакументаў на візу ў Амбасадзе Літвы ў Беларусі (Мінск) і Генеральным консульстве Літвы ў Гродна ўжо адкрытая. Падача ажыццяўляецца толькі па папярэдняй рэгістрацыі на адмысловым сайце. Дакументы на візу могуць быць таксама прадстаўлены ў Візавы цэнтр Літвы па месце жыхарства (Мінск, Гомель, Гродна, Брэст) з аплатай сервіснага збора (18-20 еўра). Апошні дзень падачы дакументаў – 30 кастрычніка. Пакрокавая інструкцыя па атрыманні візы і рэгістрацыя на падачу дакументаў– http://www.graffiti.by/2015/vilnius/.

Квіткі: танцпол – 620 тыс. руб., сядзячыя – ад 860 да 1100 тыс. руб. Продаж у Беларусі – у касах і на сайце Kvitki.by, а таксама ў паб-клубе "Графіці" (Мінск, пер.Калініна 16). Пачатак мерапрыемства: 20.00. Уваход з 19.00. Інфалінія ў Беларусі: 638-4444 з любога аператара.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net