Третий студийный альбом одного из самых известных белорусских альтернативных коллективов, выпущенный после заметного периода затишья.
1. Микрофон
2. Бодрись, но отдыхай
3. Любовь и ненависть
4. Мечты
5. Поколение Next
6. Позитив
|
7. Бессмертие
8. Спой со мной
9. Запутанная история
10. Реальность
11. Легенда |
мнения экспертов
Дмитрий Безкоровайный
оценка: 7,00
На своем третьем полноформатном альбоме "Куклы" пытаются преодолеть кризис второго ("Дисциплина хаоса", 2005). Сохранив свое лицо и характерный напор, "Куклы" записали диск чуть более ортодоксального хардкора/рэпкора. Где-то вспоминаются "Rage Against The Machine", где-то – "Кирпичи". Нойза стало несколько меньше, а упора на жужжание живых гитар и их же риффы – больше.
Тексты "Кукол" как обычно составлены из уличной философии и личных историй, в целом все выдержано в ключе "sex, drugs & rock’n’roll". Не без явных угловатостей, но идеологически целостно. В куплетах речитатив, в припевах – фирменный (в хорошем смысле) рев Сергея Дубовика. Из песен можно выделить "Микрофон", "Любовь и ненависть", "Поколение Next", "Легенда".
В итоге "Кайф" лаконичнее, ровнее и целеустремленнее своего непосредственного предшественника. До уровня дебюта ("Производство звукового оружия", 2002), одного из лучших белорусских альтернативных альбомов за всю историю, он не дотягивает, но в данной музыке это вообще мало кому по силам.
"Experty.by"
Сергей Будкин
оценка: 7,00
Тое, што робяць "Куклы" даўно ўжо можна лічыць музыкай са знакам якасьці. Іх новы альбом дае падставы паставіць перад "якасьцю" яшчэ слоўца "супэр". Калі бы "Куклы" знаходзіліся ў беларускім кантэксьце гэты альбом мог быць такім жа выбуховым, як у свой час "Одзірыдзідзіна" N.R.M.
Можа быць Sanki і ня надта цягне на лідэра пакаленьня, але з жыцьцёвай філасофіяй у яго ўсё нармальна ("Легенда"), а тут яшчэ маем песьню з прэтэнзіяй на гард-коравы гімн пакаленьня ("Поколеніе NEXT"). Усё гэта змацавана фірмовым назойліва-энергічным гукам ды чытанкаю- вакалам Sanki, што, як заўважыў сам вакаліст у песеньцы "Мікрафон", "маладзее з кожным альбомам".
"Куклы" ўмеюць трымаць слухача ў напрузе, іхні "Кайф", як добры галівудскі экшн. Няхай сабе і глуздаў няшмат, калі разабрацца, але скляпана ўсё па законах жанру. Сваім альбомам музыкі засьведчылі, што яны ня толькі могуць трымаць плянку на вышыні альбомаў "Гукавая зброя" ды "Дысцыпліна хаоса", але і ўздымаць яе вышэй.
"NN.by"
Олег Климов
оценка: 7,00
"Куклы" любопытны хотя бы тем, что вот запишут они альбом, отпрезентуют его, поклубятся с месяц-два и снова таинственно исчезают до выпуска следующей пластинки.
Бравая группа, исполняющая бравый кор. Мир меняется, музыка "Кукол", если с наскоку, вроде бы – нет. Драйвец, обязательный скрэтчинг, всякие вкусности типа фанка, идеологическая агрессивность. И все же команда от альбома к альбому взрослеет, это касается и исполнительского мастерства, и текстов композиций. От прежнего остается то, чем эти бойскауты брали и раньше – музон промывает мозги начисто и насухо!
"Микрофон", "Бодрись, но отдыхай" (прям на смену "папенкинзбэндовому" "Отрывайся и кричи"!), "Поколение Next", "Позитив", "Бессмертие".
Хотелось бы, конечно, разделить взгляды группы...
"Experty.by"
Дмитрий Подберезский
оценка: 6,00
Адразу прызнаюся: чакаў ад новага альбому гэтай групы большага. А што сустрэў насамрэч? Ды нібыта ўсё на месцы, усё, як мае быць: і запіс быццам у норме, і падача назапашанага для альбому матэрыялу годная, і драйв прысутнічае. Але ў цэлым зробленае не кранула. За выключэньнем, бадай што песень "Поколение Next" ды "Запутанной истории". Тэкст першай зь іх — нэрвовы і дастаткова шчыры — не можа не зачапіць. Ды збольшага тэксты песень — такое ўражаньне — не дапісаныя да канца. Адчуваецца тэма, якую імкнулася выказаць група, але менавіта паэтычнай адточанасьці часьцей за ўсё й не хапіла. Найбольш паказальная ў гэтым сэнсе песьня "Легенда". Тэма надзвычай актуальная, але спробы яе раскрыць настолькі млявыя, галаслоўныя, што здаровае зерне проста губляецца ў плыні банальнасьці. Да таго ж, падчас дэклямацыі тэкстаў у словах часам акцэнтуюцца такія націскі, што расейская мова робіцца падобнай на невядома што ("Мечты")...
Безумоўна, магу й памыліцца, але мне здалося, што менавіта дзякуючы невыразнасьці тэкставай асновы песьні гэтага альбому не атрымалі й належнай падтрымкі з боку музыкі. Часам узьнікае адчуваньне, што працяглы час гучыць адно й тое ж, што можна назваць у лепшым выпадку трэкам, аднак аніяк песьняй. І трэкі гэтыя поўныя нібыта энэргіі, якая аднак не запальвае, а хутчэй нудзіць. І кайфу ад усяго не атрымліваеш.
Мяркуючы па гэтаму матэрыялу, ня думаю, што "Куклы" маюць шанцы выйсьці па-за клюбны ўзровень існаваньня. Аднак калі гэткіх амбіцыяў хлопцам дастаткова, мне застаецца толькі пажадаць ім посьпеху хоць бы на такім узроўні. Што-што, але клюбную аўдыторыю паставіць на вушы дзякуючы гэтаму "Кайфу" яны цалкам здольныя.
"Experty.by"
список проголосовавших по оценкам: