О проекте

Litvin Troll "Rock'n'Troll"

 
litvintroll-rockntroll.jpg
6,00
апрель, 2009
BMA Group

Дебютный альбом сайд-проекта Андрея Апановича и Сергея Топчевского из группы "Стары Ольса". В роли продюсера - лидер "Ольсы" Дмитрий Сосновский.

1. Лысы верабей
2. Rock'n'Troll
3. Дуброва
4. Змрочнасць
5. Песня пра Троляў
6. Пахне чабор
7. Купалінка
8. Пан Манэліг
9. Балада
10. Breaking The Law (bonus track)

мнения экспертов

Олег Климов

оценка: 7,00

Будь я на месте руководителей рекорд-лейблов, без объяснений причин отказывал бы в издании альбома тем музыкантам, которые включили в него очередную версию "Купалiнкi". Но к "литвинтроллевскому" варианту у меня особых претензий нет – поурчали, подудели, дали метал-копоти и метал-жару (из белорусской классики "Litvin Troll" на этом диске еще удачно перепел "Дуброву" и "Пахне чабор").

Фолк/паган-метал. Задорный, веселенький и пестренький, все спето и сыграно с чувством и любовью. Хочется и поплясать, и подпеть/подорать, да и, чего там стесняться, просто дунуть.

"Rock’n’Troll", "Breaking The Law" не стыдно поставить его родителям – участникам "Judas Priest".

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 7,00

Адчуваецца, што праграма гэтая запісвалася не на дурную галаву. Хоць, канешне ж, удзельнікам групы ёсьць над чым працаваць, да чаго імкнуцца. Але дэбютны альбом групы робіць цалкам неблагое ўражаньне.

Яго нельга назваць маналітам што да якасьці музычнага матэрыялу. Для мяне асабіста ён быццам распадаецца на дзьве няроўна значныя часткі: тую, дзе "тролі" здолелі спалучыць выдумку з адчуваньнем меры, і тую, дзе яны стрымаць сябе ня здолелі.

У аснове альбому – апрацоўкі народнай музыкі і ўласная творчасьць. Што да народнай музыкі, дык на агульным фоне яўна вылучаецца "Дуброва", аранжаваная і ў стылі, і густоўна, што для падобнага "кактэйлю" няпроста. Пачуцьцё меры яўна здрадзіла пры падрыхтоўцы "Купалінкі". Хто толькі не зьдзекваўся над гэтай песьняй! Менавіта зьдзекваўся, бо часьцей за ўсё справа далей за благія намеры ня йшла. Вэрсія "троляў" – не выключэньне. Прабачце, атрымалася нейкая "макруха". Гэтак жа сама, як і з песьняй "Пахне чабор". Перабор па ўсіх літаральна пазыцыях! Нейкая пародыя наогул на музыку. Нават й здагадацца не магу, як хлопцы здолелі накалбасіць такое поруч з "Дубровай"...

Што да ўласнага матэрыялу, дык і тут маецца безумоўны лідэр: "Балада" з цікавым, удумлівым аранжаваньнем. У канцы п'есы прыемным сюрпрызам пачынае гучаць фартэпіяна, што ў кантэксьце агульнай стылістыкі альбому ўспрымаецца сапраўды нечакана й знаходліва. "Песьня пра троляў"... Нейкая нязграбная страшылка, у якой й мэлядычная аснова невыразная, незьлітаваная, шаблонная, і тэкст нейкі кульгавы. Разумею, што казка, але нейкая нязграбная яна атрымалася...

Агульнае гучаньне альбому падалося дастаткова асэнсаваным. У кожным разе, нейкія недарэчнасьці ў вушы асабліва не кінуліся. Старадаўнія ды народныя інструмэнты ў спалучэньні з сучасным рыштункам у нейкія канфлікты, як гэта часта бывае з падобнымі "мікстамі", не ўступілі. Адно што хочацца пажадаць на далейшае: не захапляцца унісоннымі партыямі гітары і, скажам, жалейкі. Упершыню гучыць гэта дастаткова знаходліва, але частае выкарыстаньне прыёму хутка стамляе. Праўда, адчуваецца, што патэнцыял музыкаў дазволіць ім будучыні пашыраць арсэнал фармальных вырашэньняў новых песень.

"Experty.by"


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 5,00

Есть группы, которые берут не репертуаром, а какой-нибудь концептуальной или музыкальной отличительной чертой, проще говоря "фишкой". У "Litvin Troll" это сочетание ортодоксального хэви-метала с дудой (она же волынка) и прочими "народными духовыми".

Обработки фолк-материала соседствуют с собственными песнями и парочкой каверов. Несмотря на неравноценность композиций здесь в целом есть определенный уровень. Не то чтобы совсем серьезный (уж слишком гаражная запись, далеко не идеальный вокал), но для Беларуси более-менее. Хотя самым удачным я бы однозначно назвал бонус-кавер "троллей" на песню "Breaking The Law" метал-легенд "Judas Priest" (помимо дуды здесь нарисовался еще и аккордеон). И это тоже показатель.

Музыка здесь уж слишком прямолинейная, сооответствующая канонам, которые давно актуальны лишь для совершенно специфической и отдельной от всего "брутальной" сцены. Если вы поклонник подобной музыки или вас интересует вышеозначенное инструментальное сочетание – диск для вас. Остальным советую относиться к этому, как к белорусскому варианту группы "Lordi".

"Experty.by"


Сергей Будкин

оценка: 5,00

Невялікая порцыя хард-жахалак з нацыянальным калярытам пра злосных тролей і пачвар ад гурта "Litvin Troll" – наш адказ розным містыфікатарам ціпа Озі і "Караля і Шута". Гурт на чале з былым дударом "Старога Ольсы" прыдумаў някепскую канцэпцыю – дадаць дуды з жалейкаю ў звыклае хардавае гучаньне. Але адчувальны ў іх недахоп уласнага матэрыялу – "тролей" хапіла толькі на напісаньне двух уласных песен. Плюс яшчэ тры інструмэнталы ("Баляда" – самы гуд).

У астатнім музыкі схапіліся за ўсё, што можна – і за самы песенны беларускі верш "Пахне чабор" (быў бы Броўка жывы, мог бы памерці ад прыступу ў выніку праслухоўваньня такой інтэрпрэтацыі сваёй паэзіі), і за "Judas Priest" (з акардэонам!) з "Haggard" (пэўна, што "Пан Манэліг" можна ўспрымаць, як кавэр на немцаў). Але тое можа быць да месца ў адрозьненьні ад народных "Дубровы" і "Купалінкі", якія нават у такой шок-рок інтэрпрэтацыі зусім выпадаюць з альбому.

Голас Андрэя Апановіча можа выклікаць небеспадстаўныя нараканьні, але калі чалавеку так хочацца сьпяваць, то чаму бы яму гэта не дараваць:). Тым ня менш, агулам гэты дэбютнік пакідае някепскае адчуваньне: калі ўзяць лепшае ад "зьнічоў" і "ольсаў" – то выйдуць якраз "тролі".

"Experty.by"


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

6
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6 (1 голос)
список проголосовавших по оценкам: 


оценки пользователи
6 Slaver

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Музыка

+1
0
-1

Музыка интересная. Сочетание дуды с жесткой гитарой очень удачное. Исполнительское мастерство весьма слабое. В песне "Дуброва" дуда не строит с гитарами, вокал фальшивит, а потом вообще съехал в другую тональность. Фальшью вокала пронизан весь альбом.
Breaking The Law - порадовала (сижу слушаю Judas Priest)
Пахне чабор - откровенно слабая вещь. У группы Дали на две головы лучше.
А Купалінка получилась забавной.
5 - это как максимум.

 

Альбом

+1
0
-1

Альбом пачынаецца моцным і жывым "Лысым вераб'ём" і падобным па духу Rock'n'Troll (які ў палове "лёгким движением руки" ператвараецца ў мацёры роў тыпу Зніча). Потым ідуць два занудныя трэкі, які зусім не запамятваюцца. "Песня пра троляў" дазваляе добра пасмяяцца з тэксту, але толькі адзін раз. Далей - вядомы з Тузіна прыхардкораны "Пахне чабор", энэргічны, клёвы кавалак. Пан Манэліг - занадта доўгая, але западае ў памяць, мелодыю напяваеш яшчэ пару дзён пасля праслухоўвання альбому. Breaking the law цікавая толькі дзякуючы акардэону - узгадваецца адразу яго выкарыстанне ў айчынным рэпе :)

Агулам: нуднавата, вакальчык так сабе. Да таго найлепшыя кавалкі ўжо былі прэзентаваныя раней - на Тузіне. Ну і, канешне, ёсць моцны канкурэнт, можа ў троху больш цяжкім жанры, але ўсё ж такі - я маю на ўвазе "Зніч". Хаця, калі гук Зніча для кагосці занадта экстрэмальны, то LitvinTroll будзе ў самы раз.

Калі камусці падабаецца манатоннае дзяўбанне гітар і іншыя сталыя атрыбуты метала, то і гэты дыск будзе даспадобы. Я ж хутка страціў цікавасць. Нават на сілу ўслухоўвацца прыйшлося, каб напісаць каментар, бо зусім перастаў успрымаць, што там у навушніках шуміць. На 5

---
www.t-styl.info

 

Сама ідэя medieval

+1
0
-1

Сама ідэя medieval metal’у – рэч даволі рызыкоўная, як на мой погляд. Беручыся спалучаць такія эстэтычна розныя жанры, можна атрымаць у выніку як нешта захапляльнае, так і поўны правал.

Альбом Litvin Troll’я выйшаў неадназначны. Інструмэнтал “Лысы верабей”, зь якой ён пачынаецца, гучыць цікава, адсылае ў нечым да In Extremo, дуда добра пераплятаецца з мэталічнымі рыфамі, спадзяесься пачуць нешта на падобным узроўні і далей. Але наступны ж трэк вяртае на зямлю. Ладна музыка яшчэ, але найгоршае пачынаецца, калі на сцэну выходзіць вакаліст. Ад яго манеры раўці хочацца ці то сьмяяцца, ці плакаць, я яшчэ для сябе ня вызначыўся, але гэта нешта абсалютна неўспрымальнае. Другі яркі ўзор – “Песьня пра троляў”. Гэта ня троль, гэта маленькае фацэтнае хабіцяня, якое пераслухала хэві-мэталу :)

Выбар тэмаў для кавэраў – “Пахне чабор” і “Купалінка” – выклікае зьдзіўленьне. Спадарства мэталюгі, чаму б у брутальную форму ня ўкласьці брутальны зьмест? Што далей? “Калыханка” ґроўлам? Пакрысе на расе?

Пераклад швэдзкага эпасу Herr Mannelig даволі нядрэнны. А кавэр на Judas Priest дакінулі ў нагрузку, відаць. Абсалютна ня ў тэму.

Мне здаецца, усё сапраўды можна было б зрабіць значна лепш. Мая адзнака – 6.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

А если отнестись проще?

+1
0
-1

Если изначально попробовать воспринять Rock'N'Troll не как нечто серьёзное, а просто как забойный фолк, то никаких претензий к альбому не возникает. И в самом деле! Это ведь и вправду не Знич и тому подобное! Это "добрая" музыка. Самое то для того, чтобы включить на разношёрстной вечеринке, чтобы оторваться под неё на концерте, чтобы поднять себе настроение в дождливый день. Позитив!

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net