О проекте

Лявон Вольскі: "Адмену канцэрту патлумачылі маёй хваробай"

 

За адзін дзень прыйшлі звесткі пра адмену адразу двух канцэртаў у Мінску. Абодва яны былі прызначаныя на 17 сакавіка – ірландскі Дзень святога Патрыка. У рэстаране "Госці" меўся адбыцца канцэрт Лявона Вольскага і "Крамбамбулі". У гутарцы з "Еўрарадыё" Лявон Вольскі распавёў пра афіцыйную версію адмены канцэрту.

Вольскі: "Калі сёння туды тэлефанавалі людзі, якія хацелі патрапіць, ім казалі, што трэба вярнуць квіткі. Яны мусяць забраць грошы, бо канцэрт не адбудзецца цераз хваробу вакаліста".

Сам музыка ставіцца да такога тлумачэння з іроніяй:

Вольскі: "Ну, я не ведаю... Так нармальна, тэмпературы ў мяне няма. А тое, што на галаву, дык у гэтай краіне большасць на галаву хворыя – я ўпісваюся ў гэтыя шэрагі людзей".

Вольскі кажа, што "Крамбамбуля" без свайго ўдзелу атрымала шалёны піяр напярэдадні выхаду новага альбому:

Вольскі: "Ведаеце, мы гэта ўспрымаем вельмі пазітыўна: у нас даўно не было такога піяру шалёнага. Тым больш, што мы хацелі запрэзэнтаваць новыя песні з новага альбому. Яго яшчэ няма, няма рэлізу, няма кружэлкі. Думаю, што цяпер, пасля гэтага піяру, будзе вельмі добры рэліз. І ўвогуле вельмі класна, што так запіярылі".

Па словах Вольскага, арганізацыя канцэртаў у Беларусі пачынае нагадваць стыхійнае бедства:

Вольскі: "Мы выбачаемся перад тымі, хто набыў квіткі. Гэта як стыхійнае бедства – нічога ніколі нельга планаваць у нашай краіне. Таму мы, безумоўна, у гэтай сітуацыі не вінаватыя. Але мы будзем крэатыўна мысліць, каб нешта прыдумаць такое, каб зноў аб'яднацца ў адзінае цэлае з нашымі слухачамі. А нашаму роднаму Міністэрству культуры і аддзелу культуры Мінгарвыканкаму мы вельмі дзякуем. Ну, не атрымалася ў нас з нашай публікай "адтапырыцца" па поўнай – гэта, безумоўна, шкада. Тады правядзем Дзень святога Патрыка традыцыйна".

Дарэчы, на 17 сакавіка быў прызначаны і выступ Змітра Вайцюшкевіча ў адной са сталічных гімназій. Пра яго адмену таксама стала вядома сёння.

Тэкст: "Еўрарадыё"
Фота: Кастусь Лашкевіч, Tut.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net