Багатае выданьне, што й казаць! Такога, бадай, на рынку беларускай музыкі яшчэ й не было. Багатае яно ня толькі дызайнам, але й мастакоўскімі прапановамі. Настальгія па мінуламу ўжо неаднойчы выдавала праекты арыгінальныя, цікавыя, канцэптуальныя – не спалохаюся гэтага слова. Заўсёды багаты й шчодры на незвычайныя прыдумкі Лявон Вольскі і гэтым разам падтрымаў уласную марку чалавека крэатыўнага і незаштампаванага, паспрабаваўшы, быццам у машыне часу, вярнуцца ў недалёкае мінулае. І ў яго гэта ў цэлым атрымалася, нягледзячы нават на тое, што пэўныя дэжавю ўспрымаюцца часам ледзь ня як пэўныя самапаўторы.
Так што пачну з, умоўна кажучы, адмоўнага. Песьня "Дай мне знак", якая, як можна зразумець, у канцы праграмы падводзіць рысу пад усім вышэйсказаным, мне чамусьці адразу нагадала славуты "Абсэнт". Тыя ж інтанацыі, той жа настрой чалавека, які працягвае верыць у лепшае, але разумее, што чакаць давядзецца яшчэ шмат, той жа водар барнай стойкі. Добрая песьня, не запярэчу, але гэта таксама ўжо было.
Наогул, праграма атрымалася ня вельмі роўная. Загалоўны твор, "Рыкша", "Роля героя", "Ведзьмы", нават "Джэймс Бонд" вельмі адметныя па стылістыцы, калі зьмест, музыка й выкананьне ўзаемадапаўняюцца. Але нават на гэтым фоне сапраўднай зоркай выглядае "Мой капітан" у бліскучай стылізацыі Ганны Хітрык.
Менш удалымі паводле вырашэньня здаліся мне асабіста "Не пасьпяваю", "Суворы тата" (тут Сьвятлана Зелянкоўская, прабачце, проста не "пацягнула" ў пляне вакалу), "Ягуар" (па той жа прычыне), "Дзякуй табе", у якой Алег Гарбуз, падазраю, не да канца асэнсаваў пастаўленую перад ім задачу, "Гэты час", якая падалася мне проста недаробленай.
Увогуле, склалася такое адчуваньне, што над гэтым праектам можна было папрацаваць больш шчыльна. Але ці то фінансаваньне было абмежаванае, ці то заказчык ды тэрміны падганялі... Ну, канешне ж, запіс мусіў быць датаваны толькі гэтым годам, калі зважаць на Новы год.
Адзін з плюсаў гэтай праграмы яшчэ ў тым, што аўтар яе прыцягвае да сумеснае працы новых асоб, што адназначна пашырае і збліжае "тусоўку" музыкаў. А тут яшчэ акторы далучыліся. Вось і атрымліваецца пэўная асацыяцыя творчых саюзаў не на паперы, а на справе.
Ня ведаю, магчыма, у нашых бліжэйшых суседзяў і здараюцца падобныя супольныя акцыі. Але тое, што Беларусь у гэтай галіне гатовая даць фору вельмі многім краінам, не падлягае сумненьню.
Сям'я Вольскіх урэшце зрэалізавала да канца грандыёзную задуму, як для беларускага шоў-бізу, і прадставіла двайны дыск у фармаце DVD+CD з запісамі песенак для альтэрнатыўнага навагодняга тэлешоў. Бачна адразу – хацелі зьдзівіць. Адсюль і падбор актораў-выканаўцаў – ад вакалісткі "Зьмяі" да экс-зорак клюбу вясёлых і кемлівых (часам уражаньне, што некаторыя зь іх не зусім дапялі да сэнсу праекту). Адсюль і маштабнасьць музычнай задумы: стварэньне праекту-містыфікацыі, у якім ляканічна распавядаецца зь беларусацэнтрычнага пункту гледжаньня гісторыя 60-х гадоў з гіпі, рокенрольшчыкамі і рэвалюцыянэрамі, брадвэйскімі мюзыкламі, парыскімі кавярнямі і тэатрамі-кабарэ. Выдатная стылізацыя, вартая куды большага бюджэту, чым гэтая карцінка.
Прыемна, што ў песьнях няма сьцёбу ўзроўню сольнай праграмы Вольскага "Куплеты і прыпевы", гэтыя песьні яскрава сьведчаць, што Лявон здольны быў бы тэкстава абслугоўваць усю нашу эстраду, каб на тое была патрэба. Хіба адна – кожны з твораў праграмы "Такога няма нідзе" наўрад ці можа зажыць самастойным жыцьцём. Па-за канцэпцыяй навагодняга тэлепраекту які "Рыкша" ад дуэту Хаменка-Пытлева ці "Джэймс Бонд" ад Віталя Артыста могуць падацца малаўдалай музычнай пародыяй.
Позитивно-праздничный проект от Лявона Вольского изначально не претендует на какие-то серьезные музыкальные высоты и связанные с этим восторги критиков. Это чистой воды поп-продукт, задача которого в другом – создавать хорошее настроение и поддерживать его. Не стоит лишний раз рассказывать, как мало белорусскоязычной музыки, способной выполнить эту задачу.
Стилистические средства для этого используются разные – от рок-н-роллов (два мужских и два женских), до стилизаций под Эдит Пиаф (убедительная Аня Хитрик) и выдуманного китайского коммунистического рока (волшебные Катя Пытлева и Олег Хоменко). Все это с интеллигентским юморком Вольского.
Если бы мы оценивали настроение и расслабон, однозначно поставил бы 10. Плюс вручил бы специальный приз в номинации "Лучшая музыка для вечеринок и семейных праздников".
Очередной сенсационный проект Лявона Вольского, в котором он предложил своему слушателю перенестись на машине песни в 60-е годы прошлого века, а компанию ему составили первые лица настоящей белорусской музыки. Стилизация, вэлком.
…Я правда не знаю, что писать про своего кумира, кумиров рангов пониже и кумирш. Хорошо, это не ужас, но тогда что это? Вольский всегда чутко держал нос по ветру, и коль в топах "Стиляги", то Лявон не мог пройти мимо этого безобразия, соорудив свое. Я трепетно отношусь к 60-м, это – не они, не мои, во всяком случае. Абсолютно беспомощно с мелодикой, тексты лидера первых групп Беларуси давно не являются предметом для спора, ни в качестве умных бесед, ни как сюр-юмор. Провалились почти все звезды – Пугач, Артист, Хоменко, Пытлева, Булатников и им подобные (кроме, разве что, Хитрик, Руси, и трио Самусик-Корольчук-Зеленковская). Я так понимаю, что они приглашались под определенные песни, под определенное настроение – не раскрыли и композиции (там нечего раскрывать), да и сами не дали света, пусть даже далекого и холодного. Мимо мимушеньки. Ничего не останется в памяти. Спасибо, что такого нет нигде.
А похвалить следует за шикарное оформление обертки и внутренностей компакта. Кризис кризисом, и в творчестве Лявона Вольского также, а красивое можно делать всегда! А так – я зол. Леник, пошли лучше водочки дернем?
Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.
Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.
Шыкоўны праект хаця б з боку дызайну - вось так павінен выглядаць альбом - і тады за яго будзе не шкада аддаць нават шалёныя 32 тысячы. Кардонная вокладка, СD+DVD, арыгінальны ўкладыш а-ля ліст, які быў адпраўлены з Каліфорніі ў 1968, а прыйшоў у Беларусь у 2009...
Так і гэтая музыка прыйшла праз 40 год да нас. Песні, сказаць сумленна, крыху горшыя за афармленне. Але ўсё адно гэта варта ўбачыць і пачуць.
Дадатковы рэспект Вольскаму, што сабраў новую каманду "супольнаальбомаўцаў". Чакаем на працяг.
Ты абяцала мне застацца назаўсёды
Ты абяцала мне застацца назаўжды
Разам з карцінкай выглядае даволі цікавым тэле-праектам, але як музычная складанка — амаль не гучыць. Ёсьць цікавыя нумары («Такога няма нідзе», «Роля героя», «Мой капітан»), дзе добра спалучаюцца і форма, і зьмест, але ёсьць і зусім ніякія, як па мне «Джэймс Бонд», «Ягуар».
Увогуле, атмасфэру 60-70-ых, напэўна, атрымалася перадаць — і гэта добра. Але толькі зь відэа. І тое, каб адзін раз на год паглядзець.
Альбом амаль што ўпісаўся (асабліва ў графічным афармленні) у тэндэнцыю святкавання юбілея Вудстака і захаплення Стылягамі – з гэтага пункту гледжання яму варта было выйсці годам раней, каб ударыць больш моцна па аматарам рэтра-стылістыкі. Але ад гэтага спазнення, кружэлка не робіцца ані-троху горшай.
Ізноў, як у выпадку з Вайцюшкевічам, у праекце задзейнічана “новая каманда” нечаканых і цікавых асоб. Не так істотна, наколькі добра ці кепска яны спяваюць, галоўнае, што вынік атрымаўся вельмі душэўны. Не паспяваю, Мой капітан, Роля героя, Дзякуй табе, Гэты час – сапраўды ўдалыя песні, рэшта можа троху слабей, але я б нідзе (акрамя Ягуара) не даў менш за 7. Ну і, канечне, фінальная “Дай мне знак” даказвае, што ў сур’ёзных, лірычных песнях, без гэгаў у стылі “юры, ёлкі-палкі, колі”, Лявон майстар якіх мала.
У маёй калекцыі кружэлка застанецца на пачэсным месцы, побач з фільмам Taking Woodstock :-)
--- www.t-styl.info
Праект “Такога няма нідзе” гучыць як чарговая “Крамбамбуля”. Гэта само па сабе кажа дастаткова. Бо гэта музыка не для таго, каб слухаць, а для таго, каб п’яным дрыгаць тым, што ў цябе там дрыгаецца. Беларуская Сярдзючка.
Абсалютная большасьць песень апісваюцца формулай: максымум крыўляньня, мінімум музыкі. На “сьмешных” песьнях крыўляюцца “па-сьмешнаму”, на “сур’ёзных” – “па-сур’ёзнаму”. Такая манера пасавала б хіба ранішніку ў дзіцячым садку. Відэа ня бачыў, а голасам не крыўляе толькі Гарбуз. Праўда, ў яго іншая праблема – ён сваю песьню проста не выцягвае. Далі б што прасьцейшае… Больш-менш на ўсім гэтым фоне гучыць “Не пасьпяваю” ў выкананьні The Anyway!, нечым гурт Секрет, можа, нагадвае.
Увогуле, з 60-мі, раз ужо ўзяліся параўноўваць, гэта мае агульнага. Хба што недзе з савецкімі (як “Суворы тата”, напрыклад). Але з Вудстакам! Ды што вы такое кажаце… :)
Вольскі сам камэнтаваў усю гэтую крамбамбуліяду ў такім ключы, што ён вырашыў зрабіць беларускамоўную папсу, беларусізаваць карпаратывы – па-свойму, вядома. Гэта нагадвае папулярны прынцып пра мову і прастытутак. Ну што ж, кожнаму сваё. Карпарытуўны піпл схАвае, я думаю.
Цікава яшчэ наступнае. Я шчыра не разумею, як можна напісаць, што “Вольскі падтрымаў уласную марку чалавека крэатыўнага і незаштампаванага … нягледзячы нават на тое, што пэўныя дэжавю ўспрымаюцца часам ледзь ня як пэўныя самапаўторы”.
Каб пацьвердзіць незаштампаванасьць самапаўторамі, трэба мець сапраўды непрабіўны аўтарытэт.
-- http://last.fm/user/pauluk_dunaj
Комментарии
Паслухаць хаця
Паслухаць хаця б што-небудзь з гэтага :(
2 Balachon "Такога
2 Balachon
"Такога няма нідзе" і "Гэты час" павінны быць на Тузіне ;)
---
www.t-styl.info
Выдатны праект
Шыкоўны праект хаця б з боку дызайну - вось так павінен выглядаць альбом - і тады за яго будзе не шкада аддаць нават шалёныя 32 тысячы. Кардонная вокладка, СD+DVD, арыгінальны ўкладыш а-ля ліст, які быў адпраўлены з Каліфорніі ў 1968, а прыйшоў у Беларусь у 2009...
Так і гэтая музыка прыйшла праз 40 год да нас. Песні, сказаць сумленна, крыху горшыя за афармленне. Але ўсё адно гэта варта ўбачыць і пачуць.
Дадатковы рэспект Вольскаму, што сабраў новую каманду "супольнаальбомаўцаў". Чакаем на працяг.
Ты абяцала мне застацца назаўсёды
Ты абяцала мне застацца назаўжды
Разам з
Разам з карцінкай выглядае даволі цікавым тэле-праектам, але як музычная складанка — амаль не гучыць. Ёсьць цікавыя нумары («Такога няма нідзе», «Роля героя», «Мой капітан»), дзе добра спалучаюцца і форма, і зьмест, але ёсьць і зусім ніякія, як па мне «Джэймс Бонд», «Ягуар».
Увогуле, атмасфэру 60-70-ых, напэўна, атрымалася перадаць — і гэта добра. Але толькі зь відэа. І тое, каб адзін раз на год паглядзець.
такое ёсць недзе
Альбом амаль што ўпісаўся (асабліва ў графічным афармленні) у тэндэнцыю святкавання юбілея Вудстака і захаплення Стылягамі – з гэтага пункту гледжання яму варта было выйсці годам раней, каб ударыць больш моцна па аматарам рэтра-стылістыкі. Але ад гэтага спазнення, кружэлка не робіцца ані-троху горшай.
Ізноў, як у выпадку з Вайцюшкевічам, у праекце задзейнічана “новая каманда” нечаканых і цікавых асоб. Не так істотна, наколькі добра ці кепска яны спяваюць, галоўнае, што вынік атрымаўся вельмі душэўны. Не паспяваю, Мой капітан, Роля героя, Дзякуй табе, Гэты час – сапраўды ўдалыя песні, рэшта можа троху слабей, але я б нідзе (акрамя Ягуара) не даў менш за 7. Ну і, канечне, фінальная “Дай мне знак” даказвае, што ў сур’ёзных, лірычных песнях, без гэгаў у стылі “юры, ёлкі-палкі, колі”, Лявон майстар якіх мала.
У маёй калекцыі кружэлка застанецца на пачэсным месцы, побач з фільмам Taking Woodstock :-)
---
www.t-styl.info
Праект “Такога
Праект “Такога няма нідзе” гучыць як чарговая “Крамбамбуля”. Гэта само па сабе кажа дастаткова. Бо гэта музыка не для таго, каб слухаць, а для таго, каб п’яным дрыгаць тым, што ў цябе там дрыгаецца. Беларуская Сярдзючка.
Абсалютная большасьць песень апісваюцца формулай: максымум крыўляньня, мінімум музыкі. На “сьмешных” песьнях крыўляюцца “па-сьмешнаму”, на “сур’ёзных” – “па-сур’ёзнаму”. Такая манера пасавала б хіба ранішніку ў дзіцячым садку. Відэа ня бачыў, а голасам не крыўляе толькі Гарбуз. Праўда, ў яго іншая праблема – ён сваю песьню проста не выцягвае. Далі б што прасьцейшае… Больш-менш на ўсім гэтым фоне гучыць “Не пасьпяваю” ў выкананьні The Anyway!, нечым гурт Секрет, можа, нагадвае.
Увогуле, з 60-мі, раз ужо ўзяліся параўноўваць, гэта мае агульнага. Хба што недзе з савецкімі (як “Суворы тата”, напрыклад). Але з Вудстакам! Ды што вы такое кажаце… :)
Вольскі сам камэнтаваў усю гэтую крамбамбуліяду ў такім ключы, што ён вырашыў зрабіць беларускамоўную папсу, беларусізаваць карпаратывы – па-свойму, вядома. Гэта нагадвае папулярны прынцып пра мову і прастытутак. Ну што ж, кожнаму сваё. Карпарытуўны піпл схАвае, я думаю.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj
Цікава яшчэ
Цікава яшчэ наступнае. Я шчыра не разумею, як можна напісаць, што “Вольскі падтрымаў уласную марку чалавека крэатыўнага і незаштампаванага … нягледзячы нават на тое, што пэўныя дэжавю ўспрымаюцца часам ледзь ня як пэўныя самапаўторы”.
Каб пацьвердзіць незаштампаванасьць самапаўторамі, трэба мець сапраўды непрабіўны аўтарытэт.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj
Старые песни о
Старые песни о главном.
Интересная работа.
Но это как на новый год: послушал и забыл.