О проекте

На прэзентацыі альбома Happy Face плануюць сапраўднае шоў (+трэйлер)

 

Культавы ў 90-х гранж-гурт Happy Face прэзентуе альбом "Сверхновая" пасля 12 год маўчання. Цікава, што дыск быў гатовы ўжо каля года таму, але хлопцам не хапала магчымасцяў для яго выдання. Зараз сітуацыя змянілася і музыкі вырашылі прэзентаваць дыск з сапраўднай помпай, безліччу цікавых конкурсаў, каштоўных прызоў і сувеніраў.

"Прэзентацыя альбома 16 чэрвеня ў сталічным клубе "Юла", – распавядае пра імпрэзу дырэктар гурта Іван Лучшы. – У падтрымку выступяць яшчэ тры гурты Ann Core, "Без паники" ды Koda G9. Будзе прэзентацыя новага кліпа на загалоўную песню альбома "Сверхновая", а таксама выступ штукара, ды неонавае шоў непасрэдна падчас канцэрта Happy Face".

Апроч песень дыска ды некалькіх кавераў на Nirvana і сябе старых, музыкі планавалі прадставіць на канцэрце і зусім новую праграму. Але па сямейных абставінах з гурта нечакана сышоў Леанід Гарадзінскі. Хлопцам нават давялося перазняць некалькі кадраў кліпа, каб у ім з'яўляўся новы бубнач. Таму пакуль на канцэрце ў "Юле" прагучыць толькі дзве-тры прэм'еры.

Альбом "Сверхновая" можна будзе набыць на самой прэзентацыі, а таксама ва ўсіх дыскавых распаўсюдніках краіны адразу пасля 16 чэрвеня. Ці з'явіцца ён у вольным доступе ў інтэрнэце, хлопцы пакуль не вырашылі, але калі і выкладуць яго, то значна пазней.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"

Happy Face

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Хм, ПаніХіда, HappyFace -

+1
0
-1

Хм, ПаніХіда, HappyFace - што, хутка другое прышэсце, што мёртвыя гурты ажываюць? Можа, яшчэ Ulis запіша новы альбом?

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net