О проекте

Гурт Happy Face запісаў новы альбом пасля 12 год маўчання

 

Трэці студыйны альбом папулярнага ў 1990-х гранж-гурта Happy Face атрымаў назву "Сверхновое". На дыску запісана 16 трэкаў, якія ўжо не падобныя па гучанні на песні дванаццацігадовай даўніны. Але з-за крызісу яго выдадуць толькі ў наступным годзе.

"Гэта не той гранж, які быў калісьці, – тлумачыць дырэктар гурта Іван Лучшы. – Калі параўноўваць з заходнімі, то гэта больш напрамак гуртоў Muse, Radiohead. То бок ужо не "нірванаўскі" наплыў, а такіх гуртоў. І музыка стала больш папсовая".

Таксама адбыліся змены і ў складзе гурта. Цяпер у Happy Face грае новы бубнач, а вакаліст ды гітарыст Яўген "Жэка" Пракаповіч саступіў месца ля мікрафона басісту Аляксею "Муму" Цеціну. Дэбютны альбом Happy Face быў запісаны на англійскай мове, другі ўжо быў на рускай, потым музыкі падрыхтавалі адмысловую беларускамоўную праграму для фестывалю "Басовішча", але ў выніку ўсё ж спыніліся на рускай мове. Так зручней Аляксею, тлумачыць Іван Лучшы.

Альбом "Сверхновое" ўжо цалкам гатовы, праўда, пакуль яго вырашылі не выдаваць, маўляў, трэба перачакаць крызіс. Таму дыск з'явіцца толькі на пачатку наступнага года. А да гэтага часу музыкі плануюць зняць адразу два кліпы на песню "Вечная осень".

"Адзін кліп будзе як кароткаметражны фільм, без лабства хлопцаў. Будзе даволі бюджэтны, там будзе досыць спецэфектаў, работа будзе высокая, так скажам, – дзеліцца ідэяй Іван Лучшы. – А другі кліп мы ўжо будзем сваімі сіламі здымаць. Я буду рэжысёрам, а кліп будзе анімацыйным. Ну, вось нядаўна пачаліся здымкі, і я таксама толькі пачаў працаваць з аніматарамі".

Прэзентаваць абодва кліпы плануецца бліжэй да новага года ці ўжо разам з альбомам. Дарэчы, альбом "Сверхновое" Happy Face таксама абавязкова прэзентуюць, толькі пакуль яшчэ невядома дзе.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"

Happy Face

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Ай малайцы!

+1
0
-1

Забавнейшая группа была когда-то, очень отрывная, бухали, прыгали по сцене. А сейчас посмотрел клип - похоже на группу "Пилот"(которые тоже с гранжевым прошлым:_)) Удачи и творческих успехов Happy Face.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net