О проекте

"Нэйра Дзюбелю" пайшоў трэці дзесятак

 
photo-kullinkovich6.jpg

На 20-годзьдзе "Нэйра Дзюбеля" заля менскага "Рэактару" запоўнілася студэнтамі і бізнэсоўцамі, жанчынамі на высокіх абцасах і дзяўчатамі ў кедах. І падпяваць дзюбялёўскія гіты ўсе яны пачалі ўжо з першай песьні, не шкадуючы сарваць голас да традыцыйна завяршальнай "Время распрощаться".

Як адсьвяткаваў свае 20 год легендарны беларускі гурт, які заўжды абыходзіўся без прадусараў, піяршчыкаў і іміджмэйкераў – у вялікім фотарэпартажы "Generation.bу".

Немцы гэтай восеньню сьвяткуюць 20 год з падзеньня бэрлінскай сьцяны, чэхі – 20 год аксамітавай рэвалюцыі. Рэвалюцыяў у нас пакуль ня было, і муры ня рушыліся. Але ў Менску 20 год таму ішлі няхай і лякальныя, але знакавыя падзеі – у кватэры па вуліцы Кедышка пад "гукі рондляў" нараджаўся Neuro Dubel – гурт, які сёньня сьвяткуе свой дзень народзінаў з прыхільнікамі з розных пакаленьняў і статусаў.

У Беларусі 2009-ы багаты на музычныя юбілеі. Сцэна "Рэактару" ледзь не штодня прымае сьвяточных рок-музыкаў, а заля стракаціць фэнамі розных узростаў і выгляду. Але на НД 25 лістапада й заля выглядае іншай – з-за атмасфэры, публікі, настрою. Падаецца, "вырасьці" з "Нэйра Дзюбеля" немагчыма – кожны адкрывае для сябе НД у свой час, але застаецца зь ім ці не назаўсёды. Таму сёньня на роўні з маладымі прыхільнікамі, у слэм кідаюцца і дарослыя мужыкі – як рабілі гэта, мабыць, і 10 ці 15 год таму. А ў залі можна сустрэць, як аднаклясьнікаў, так і сучасных калегаў. Сьвяткаваньне здымае дзяржаўнае тэлебачаньне, а сярод публікі студэнты, палітыкі, замежныя госьці.

Разам з гуртом на сцэну выходзяць лідэр "Палацу" Алег Хаменка, рок-князёўна Воля Самусік. За клявішы на некалькі песень становіцца Макс Івашын, які не выступаў зь "дзюбялямі" ўжо пяць го. Потым, гледзячы на сьвяточную сцэну і сваіх былых "аднагрупнікаў", з натоўпу ён кажа, што сёньня ў залі "надзвычай цёпла".

Сучасны склад гурта Кульлінковіч называе "лепшым" і кожнага з удзельнікаў прадстаўляе ня йначай як "лепшы гітарыст" ці "лепшы бубнач". Дружная мужчынская каманда "Нэйра Дзюбеля" ледзь зьмяшчаецца на сцэну.

Ёсьць у НД нешта па-роднаму шчырае, што й прымушае чакаць кожнага новага канцэрту, кожнага альбому. Публіку цяжка падмануць. Кульлінковіч чапляе спалучэньнем сцэнічнага вобразу і сябе рэальнага ў жыцьці – інтэлігентнага і стрыманага. Эпатажны на сцэне, інтэлігентны па-за ёй – але гэта не гульня й не адасоблены вобраз. "Нэйра Дзюбель" – гэта гурт, каманда, ня проста набор прафэсіяналаў, якія разам працуюць. У музычнай біяграфіі "Нэйра Дзюбеля" 17 альбомаў, 10 рок-карон, дзьве зь іх – галоўныя. Хапала і складанасьцяў – ад амаль поўнага зьмену складу ў 2003-м да забароны канцэртаў і згадак у афіцыйных СМІ ў 2004–2007-м. Але заўжды на першае месца гурт ставіць камандную працу, а за ёй будзе і творчасьць, і слухачы.

Кульлінковіча раней адзначаў: "Мы не інтэлігенты, але інтэлігентны гурт". Аднак на сьвяткаваньні 20-годзьдзя "дзюбеля" інтэлігенты і джэнтэльмэны. Калі ў адказ на выхад на сцэну дзесятку прыхільніцаў з залі, мужчынская палова танцпляцу пачала весела скандаваць баяністы ўжо вокліч "сіські!", усю рызыку ўзяў на сябе гітарыст Віталь Абрамовіч, з гонарам скінуўшы кашулю.

"Нэйра Дзюбель" зьмяняўся ўсе гэтыя 20 год, але заставаўся душэўным, актуальным і дзёрзкім. Можа, якраз гэта і не адпускае старых прыхільнікаў.

Сёньня на канцэрце шмат слухачоў, чый узрост супадае з узростам гурта, альбо нават маладзейшыя. Але незалежна ад узросту і статусу ўсе ў адзін голас падпяваюць ўлюбёныя гіты – "Охотник и Сайгак", "Петрова", "Переехала комбайном", "Резиновый дом" ці "Время распрощаться". А ў час выкананьня "Ничего на свете больше нету" і насамрэч падаецца, што пасьля такога адрыву й сьвяткаваньня ўжо нічога на сьвеце ня важна й "нічога за гэта ня будзе".

Фотарэпертаж цалкам.

Тэкст: Воля Кузьміч
Фота: Юра Сідун
"Generation.by"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net