О проекте

Новыя рэміксы ад Shuma: бабуліны песні цяпер і пад драм-н-бэйс (+слухаць)

 

У новым міні-альбоме з чатырох рэміксаў эксперыментальны беларускі гурт Shuma зноў нагадвае, наколькі арганічна гучыць беларуская архаіка ў сучасным кантэксце. У выпадку Shuma – у кантэксце электроннай музыкі. Паваражыць над абрадавымі беларускімі спевамі вызваліся два новыя дыджэі-прадусары і адзін стары.

"Так, з аднаго боку, мы расказваем пра беларускую традыцыю, – нагадвае "Еўрарадыё" пра звышмэту Shuma яе лідарка Руся. – Але з другога боку, мы расказваем, што адбываецца ў свеце электроннай музыкі. І самыя цікавыя фішачкі, якія нам пасуюць, мы з любоўю і радасцю далучаем да сваіх трэкаў".

Гэтым разам галасы Shuma загучалі пад драм-н-бэйс, хэві-ўэйт мукон, дабсферык і... "Рэмікс на песню "На моры вутка купалася", які зрабіў Nick Cherny, мы да гэтага часу не ведаем, якім стылем назваць", – прызнаецца Руся.

Як Shuma знаходзіць смельчакоў, гатовых на новыя стасункі з народнымі спевамі? Усё проста – беларусы прагнуць такіх эксперыментаў і знаходзяцца самі.

"Музыка Dee Flack, які жыве ў Жодзіна, раптоўна даслаў нам трэк са словамі, што яму вельмі спадабаліся нашы галасы. Ён задаволены, што нешта такое ёсць на беларускай мове, – распавядае Руся. – Мы паслухалі гэты рэмікс [на песню "Ды гула пчолка"] і адразу афігелі."

Два другія калабаранты – вышэй згаданы Nick Cherny, які адгукнуўся на інтэрнэт-пошукі музыкаў для жывога выступлення Shuma на фэсце Джаз-Кактэбель. Alex Goof увогуле закахаўся ў галасы Shuma на адным з канцэртаў і ўжо другі раз робіць з беларускіх архаічных песень мукон-трэкі, дзе выкарыстоўваюцца толькі пэўныя гукі з вакальных партый.

Насамрэч, выдадзеныя рэміксы – гэта своеасаблівае "шумаўскае" прабачэнне за змену планаў: калісьці музыкі паабяцалі, што выдадуць EP "Дзіва" з новымі песнямі, але пасля ўзброіліся рэаліямі шоў-бізу і вырашылі не разменьвацца на бясплатныя EP і працаваць над цэлым альбомам.

"Каб нас як мага хутчэй прабачылі, мы вырашылі выдаць бясплатны EP рэміксаў, каб неяк падтрымаць нашых прыхільнікаў падчас музычнага голаду", – дадае Руся і жадае ўсім прыемнага праслухоўвання.

Тэкст: Міла Котка, "Еўрарадыё"

Shuma

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Чётко

+1
0
-1

Хорошо, так хорошо. Не Колдун-младший, конечно, но уступает ему не много. Доза культурологического этно-кислотно-клубного трипа, после которой добавить не хочется, а хочется насладиться послевкусием.

 

Удачные ремиксы, на мой

+1
0
-1

Удачные ремиксы, на мой взгляд

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net