О проекте

N.R.M. запісалі песню ў падтрымку "Аўтарадыё" (+аўдыё)

 

Гурт N.R.M. запісаў песню, прысвечаную нядаўна закрытаму "Аўтарадыё". У запісе песні прыняла ўдзел праграмны дырэктар станцыі Ірына Львова.

12 студзеня быў спынены эфірны выпуск "Аўтарадыё". Рэспубліканская камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанні прыняла рашэнне аб ануляванні права станцыі на радыёвяшчанне ў сувязі з невыкананнем падпункта 1.3 пункта 1 артыкула 38 закона "Аб сродках масавай інфармацыі", што "выявілася ў невыкананні творчай канцэпцыі і распаўсюджванні ў эфіры інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". Ужо 17 студзеня кіраўніцтва радыёстанцыі падало пазоў у Вышэйшы гаспадарчы суд, каб аспрэчыць рашэнне камісіі. Чарговае паседжанне па справе "Аўтарадыё" адбудзецца 9 сакавіка.

Для ўсіх прыхільнікаў "Аўтарадыё" закрыццё станцыі стала непрыемнай нечаканасцю. "Скажу шчыра: я іншыя радыёстанцыі ніколі не слухаў, хоць і спрабаваў. І для мяне адсутнасць "Аўтарадыё" – гэта сур’ёзная страта, – тлумачыць гітарыст N.R.M. Піт Паўлаў. – Неяк пасля закрыцця станцыі прыйшоў наш бубнач Алезіс Дземідовіч і прапанаваў напісаць песню пра "Аўтарадыё". У нас ужо была гатовая мелодыя і аранжыроўка, а тэкст мы напісалі літаральна за хвіліны, пасля таго, як з’явілася ідэя".

Прыняць удзел у запісу песні гурт прапанаваў праграмнаму дырэктару "Аўтарадыё" Ірыне Львовай. "Гэта была нечаканая прапанова. Раней музычны вопыт у мяне быў, але гэта было даўно, таму праспяваць было вельмі хвалююча, – кажа Ірына. – Дзякуй вялікі N.R.M., што яны зрабілі такую песню. Нам цяпер важная любая падтрымка. Мы настроены пазітыўна".

"Аўтарадыё" – першая радыёстанцыя на тэрыторыі Беларусі, якая пачала вяшчанне пасля распаду СССР. З 1992 да 1995 гг. станцыя працавала толькі на частаце 67.7 УКХ, пасля чаго мела перапынак да лета 1999 года. Затым зноў вяла вяшчанне на названай частаце, а 4 снежня 2001 года была афіцыйна запушчана паралельная частата 105.1 FM. "Аўтарадыё" з’яўляецца адзінай у Беларусі прыватнай радыёстанцыяй, якая мае уласныя FM-перадатчыкі і антэну.

Спампаваць песню N.R.M. "Аўтарадыё" – тут

N.R.M., Павлов Пит

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net