О проекте

Вольскі прэзентуе "Грамадазнаўства" ў Вільні

 

Новы альбом Лявона Вольскага "Грамадазнаўства" будзе прэзентаваны 11 кастрычніка ў віленскай "Teatro arena". Канцэрт-прэзентацыя мае назву "Vilnia.Volia.Volskі". На ім можна будзе "падпяваць, танцаваць, размахваць рукамі і незарэгістраванай сімволікай", а можна "проста сядзець за столікам і назіраць за тым, што адбываецца".

Па словах музыкі, у першым аддзяленні канцэрта будуць выконвацца песні розных гадоў, якія Лявон пісаў "для розных музычных фармацый", кшталту "напаўзабытых" песень "Мроі" і"агульнавядомых" "Трох чарапах", "Лёгкіх" ды "Паветранага шару". А ўжо пасля распачнецца непасрэдна электрычная прэзентацыя "Грамадазнаўства", у якой возьмуць удзел і нарвежскія музыкі, з якімі запісваўся альбом.

"Гэта будуць два розныя шоў, – прызнаецца Лявон. – Першае будзе ў стылістыцы канца 90-х – пачатку 2000-х, такое настальгічнае. А ўжо другая палова канцэрту будзе такая, больш канцэптуальная, "Грамадазнаўства"".

Прыхільнікі творчасці Вольскага таксама маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы, каб наведаць канцэрт. Дзеля гэтага трэба папярэдне зарэгістравацца на падачу дакументаў у Літоўскай амбасадзе, а пасля набыць імянны квіток (па адным на пашпарт) у офісе агенцтва "Шаблі" (Мінск, Чарвякова, 6, 3-ці пад'езд).

Калі вы не маеце патрэбы ў візе, можаце проста набыць квіткі на сайце TicketPro. Больш падрабязную інфармацыю шукайце на сайце www.shabli.by ці па тэлефоне +375 33 6555596.

Тэкст: "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net