О проекте

Паліна Рэспубліка выдала дэбютны альбом (+слухаць)

 

Сьпявачка Паліна Рэспубліка прэзентавала на Tuzin.fm свой дэбютны альбом, прысьвечаны вясьне і закаханасьці. Наіўны, тонкі і пяшчотны. Жывая прэзентанцыя альбому "Бясконцы красавік" адбудзецца 15 траўня ў Studio 67.

Паліна папярэджвае: на альбоме "Бясконцы красавік" няма новых песень. Амаль усе творы напісаныя ў пэрыяд ейных 16-17 год.

"Для мяне гэты ўзрост – бясконцая вясна і пяшчота, бясконцая закаханасьць і захопленасьць, калі ты ўсё успрымаеш вельмі блізка, наіўна, тонка, уважліва, калі ўсё мае значэньне і ты перапоўнены жыцьцёвай энэргіяй. Менавіта гэтыя адчуваньні я вельмі хацела захаваць у альбоме і зь імі звязаная назва і агульная канцэпцыя".

Агулам у студыі праца над альбомам вялася бясконцыя тры гады. "Па-першае стварэньне альбому гэта сур'ёзнае фінансавае выпрабаваньне, на якое трэба наважыцца. Па-другое падчас працы паўстае шмат ідэалягічных пытаньняў і спрэчак. Мы зьмянялі і аранжароўкі, і трэк-ліст альбому і нават тэксты".

Словы і музыку Паліна піша сама, а аўтарам усіх інструмэнтальных партый стаў гітарыст Уладзімер Пыльчанка, вядомы таксама з удзелу ў гуртах HandmadE, Markuts Band. Матэрыял для альбому запісваўся на студыі "Бегемот" у Аляксея Зайцава, а таксама на студыях Hukapis і Mapletree.

У запісе ўдзельнічалі Джэймс Глюк (бас), Юры Мартынаў (бубны), Аляксандра Аляксюк (віялянчэль) ды яшчэ шэраг запрошаных музыкаў. "На тое, каб дасягнуць поўнага ўзаемапаразуменьня музыкам спатрэбілася нямала часу, – распавядае сьпявачка. – Цяжка, калі ты штосьці робіш упершыню і ня ведаеш, якім яно мусіць быць і што будзе гучаць арганічна".

15 траўня Паліна Рэспубліка з прэзэнтацыяй альбому "Бясконцы красавік". Месца: Studio 67 (прасп. Партызанскі, 2а). Пачатак а 19-й. Квіткі ў касах і он-лайн у апэратара Kvitki.by. Кошт – 200 000 руб. (папярэдне). Інфалінія: +375 29 687-20-93.

Тэкст: Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

ни рыба ни мясо

+1
0
-1

музыка сделана "по бардовскому" принципу - мелодично-гармоничный "перебор" с отдельными "украшательствами"...
короче, музыка не осталась ни в памяти, ни во впечатлениях. совсем.
тексты такие "подростково-размышлительные". ни о чем, но красиво.

в общем, как исполнитель, Полина уже состоялась, а вот как автор..... увы.

 

Легко слушается - приятно,

+1
0
-1

Легко слушается - приятно, мелодично - Easy Listening. Своеобразная исполнительница - услышав раз, трудно перепутать с кем - то. Для начала - неплохо. Удачи !
PS Иногда и на фрукты - ягоды тянет. Особенно весной :)

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net