О проекте

Shuma прадставіла першы сінгл з "Сонца" (+слухаць)

 

Гурт Shuma прадставіў песню "Лосю" – першы сінгл з новага альбома "Сонца", канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 27 мая ў ангары "Хуліган" пры падтрымцы інтэрнэт-аператара "Атлант Тэлекам". Сам альбом выйдзе за тыдзень да гэтага – 20 мая. Яго ўжо можна замовіць на iTunes.

Руся, вакалістка і ідэйная натхняльніца Shuma:

"Лосю" – гэта вельмі пяшчотная і сумная песня пра набліжэнне восені ў прыродзе і жыцці дзяўчыны, якая выходзіць замуж. Яе знайшоў у экспедыцыі і запісаў Іван Кірчук. Жанчына, якая заспявала гэтую песню, выканала яе так кранальна і чулліва, што мы не здолелі пра йсці міма і ўзялі "Лосю" ў рэпертуар Shuma. Дарэчы, яе выконваюць шматлікія артысты, гэта неверагодна прыгожая песня і, калі сумленна, мы імкнемся да таго, каб "Лосю" стала архаічным шлягерам у Беларусі.

Яна мае вельмі прыгожую мелодыю, тэкст і паралелі паміж тым, як жывёла адчувае набліжэнне холаду, а жанчына прадчувае новае, замужняе жыццё: "Ліхую свякроў чую, не мамынька будзе, ня родная будзе". У беларускіх песнях тэма нешчаслівага замужняга жыцця з’яўляецца вельмі часта. Амаль заўсёды. Мне нават цяжка ўзгадаць тэкст, дзе б жанчына радавалася надыходзячаму шлюбу. Але, мне здаецца, што адбываецца гэта не таму, што муж і свякроў абавязкова дрэнныя, а таму, што такія песні часцей за ўсё спявала маці нявесты. А мама, як вядома, заўжды шкадуе сваю дачку і з сумам "перадае" свою дзяўчынку ў новую, чужую сям’ю.

Вось гэтую ідэю надыходзячага холада і ўнутранага надлому мы намагаліся перадаць у музыцы. У трэку выкарыстаныя нізкія, цягучыя, спружыністыя гукі, быццам бы музыка "схіляе галаву" і пастаянны дробны рытм, які трымае слухача ў напрузе. Ці знаёмае вам такое пачуццё, калі на душы цяжка, што галаву ад падушкі не адарваць, а сэрца трывожна б’ецца хутка-хутка? Прыкладна так, як нам падаецца, адчувае сябе сумны чалавек. Вакальна мы таксама намагаліся перадаць настрой разгубленай сутнасці: галасы тут вельмі мягкія, практычна нашэптваюць словы, шмат палётных эфектаў у вакале. Усё як у сне ці падчас вельмі інтымнай размовы з самім сабой, калі галава колам і думкі скручваюцца ў шматслойную спіраль.

У трэку ёсць яшчэ пара псіхалагічных момантаў – гэта адмысловыя інтэрвалы ў спевах, якія ствараюць настрой тугі, гук музычнай шкатулкі, які надломвае плынь рытму, псіхадэлічныя гукі ў фінале і сола кларнэта – палётнае, задумлівае і неверагодна прыгожае. Мы спадзяемся, што гэтыя тлумачэнні дапамогуць вам глыбей пагрузіцца ў песню і якасна перажыць той настрой, які ў ёй ёсць.

***

Гурт Shuma спалучае ў сваёй творчасці беларускія народныя песні і сучасную электроніку. У сакавіку 2016 дэбютны альбом "Жніво" перамог ў намінацыі "Альбом года" на ўзнагародах Experty.by па галасах беларускіх і замежных музычных журналістаў. У якасці галоўнага прыза гурт атрымаў рэкламна-інформацыйную подтрымку канцэрта ад інтэрнэт-аператара "Атлант Тэлекам".

Shuma з новым альбомам "Сонца"
27 мая ў ангары "Хуліган" (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 19.00.

Квіткі: 150 тыс. руб. (першыя 100), 200 тыс. руб. (папярэдне), 250 тыс. руб. (у дзень канцэрта).
Продаж: "Театральная каса" (ул. Калініна 5), "Хуліган" (вул. Кастрычніцкая, 16), а таксама Bezkassira.by, Eventer.by. Інфалінія: +375 29 944 68 13.

Experty.by

Shuma

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net