О проекте

Сваё 10-годдзе супер-хіт "Мая краіна – Беларусь" адзначыць новай версіяй

 

Неафіцыйны гімн маладой Беларусі, маніфест гурта "Без Білета" "Мая краіна – Беларусь"сёлета святкуе сваё 10-годдзе. Паводле аўтара Віталя Артыста, за час свайго існавання канцэртная версія песні эвалюцыянавала ад фольк-кампазіцыі да сумесі Red Hot Chili Peppers, Planet Funk і беларускай душы, таму надыйшоў час зрабіць больш актуальны і сучасны аўдыё-варыянт "каранаванага" трэку.

У новай версіі "Мая краіна – Беларусь" бяруць удзел спявачкі этна-джаз-гурта Акана-NHS. Як адзначае Віталь, дзяўчыны ідэальна ўпісваюцца ў песню сваім сучасным беларускім духам і маладой энергіяй:

Віталь Артыст: "У працэсе працы над аранжыроўкамі зусім выпадкова мне ў рукі трапіў запіс гурта "Акана", які выконваў песню ў нейкай тэлеперадачы. Я выразаў гэты фрагмент, сэмпл падлажыў пад моманты фанаграмы "Мая краіна – Беларусь" і ўбачыў, што дзяўчыны вельмі крута ўпісваюцца ў песню, то бок даюць сучасны беларускі дух. У гэтым таксама ёсць асобны кайф, таму што з іх прэ маладосць, здароўе, энергія, надзея. Па-мойму, здорава атрымоўваецца".

Знакамітае "лай-лай-лай" застанецца фішкай песні, аднак, апроч яго ў кампазіцыі з’явіцца палеская веснавая песня. Пра гэта Еўрарадыё распавяла вакалістка "Акана-NHS" Руся.

Руся: "Карацей, пазбегнуць "лай-лай" у нас не атрымалася, аднак мы прыдумалі дадаць этнічнай афарбоўкі "Мая краіна – Беларусь" з дапамогай палескай народнай песні. Мы абралі веснавую песню, якая называецца "Маслянка" і праспявалі яе акапэла. Віталік Артыст яе далучыў да трэку, і трэк стаў такім цікавым, што я не магу дачакацца моманту праслухоўвання гэтай песні".

Нагадаем, на "Рок-каранацыі-2001" кампазіцыя "Мая краіна – Беларусь" атрымала тытул песні года і статус неафіцыйнага гімну маладой Беларусі, які па-ранейшаму актуальны. Як кажа Віталь Артыст, гэта адбылося незалежна ад яго жадання.

Віталь Артыст: "Гэта склалася незалежна ад маіх жаданняў. Атрымалася так, што песня сама стала неафіцыйным гімнам маладой Беларусі не таму, што я яе такой задумаў. Я яе пісаў з адчуваннем любові, а песня сама фарміравала адносіны да сябе. Мы не можам ісці супраць волі гэтай песні".

Каб праверыць вартасць і актуальнасць трэка "Мая краіна – Беларусь", Еўрарадыё звярнулася да музычнага крытыка, эксперта і журналіста Змітра Падбярэзскага, які падцвердзіў: кампазіцыя – сапраўдны хіт.

Зміцер Падбярэзскі: "У гісторыі папулярнай музыкі было шмат такіх выпадкаў, калі, здавалася б, нейкі прымітыў з пункту гледжання кампазіцыі і т.д., страляў так, што рабіўся хітом. І "Мая краіна – Беларусь" – гэта сапраўды хіт".

Новай версіі "Мая краіна – Беларусь" Зміцер Падбярэзскі крыху асцерагаецца: яму б не хацелася, каб яна занадта ўскладнілася. Аднак, песня мэтру музычнай журналістыкі падабаецца!

Зміцер Падбярэзскі: "Безумоўна, падабаецца сваёй шчырасцю, прастатой, тым, што там адсутнічаюць усялякія прыдумкі. Гэта, бясспрэчна, вельмі ўдалая штука!"

Нагадаем, 14-га лютага Віталь Артыст дае сольны канцэрт у КЗ "Мінск".

Тэкст: Маша Лагодзіч
Фота: Tarantino
"Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

галоўнае, што

+1
0
-1

галоўнае, што тэкст добра запамінаецца:))))))))))))))))))))

 

Артыст

+1
0
-1

Вельмі ўдалая песня. На свой сорам, раней меркаваў, што гэта--народны твор ) Віталь Артыст--малайчына!

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net