Аўтар-выканаўца Ільля Фаляжынскі выдаў дэбютны альбом "Схавацца ў тумане". У першы дыск музыкі ўвайшло 11 кампазыцый. Праца над ім вялася цягам двух год. Запіс песень, зьвядзеньне і майстэрынг адбыліся ў студыі "Mapletree Studio" з гукарэжысэрам Алегам Даманчуком.
"З самога дзяцінства мяне прывабліваў туман. Узьнікалі думкі, што калі ўвайсьці ў яго, то можна выйсьці ўжо зусім у іншым сьвеце, у іншы час, у іншай краіне. Зьбегчы ад штодзённасьці, пакінуўшы ў ёй усе праблемы і хваляваньні. У нейкім сэнсе, для мяне мая музычная творчасьць зьяўляецца гэтым туманам, бо дазваляе падняць сабе настрой і атрымаць унутраныя сілы. Безь яе ўжо не ўяўляю свайго жыцьця", – сказаў з нагоды прэм’еры Tuzin.fm Ільля Фаляжынскі.
Акрамя Ільлі Фаляжынскага ў працы ўзяў удзел Зьміцер Матуйза, удзельнік кавэр-бэнда All Right Mama. Ён запісаў партыі шэйкера амаль для ўсіх песень і сола-гітары для загалоўнай. Уся музыка і словы належаць аўтарству Ільлі, акром песьні "Хуткай дапамогі сьцяг" на словы паэткі Кацярыны Массэ. Яна была запісаная для конкурсу "Засьпявай 3.0". У дызайну дыску скарыстаныя карціны і фотаздымкі маладой мастачкі Агаты Гарэзы.
Тэкст: Tuzin.fm
Комментарии
Записано хорошо, но музыка
Записано хорошо, но музыка скучна и не интересна. Своеобразный альбом для друзей и родственников