О проекте

У "Крамбамбулі" разлад

 

"Пра распад гаворкі не вядзецца, можна казаць толькі пра рэбрэндынг", – кажа прадусар Ганна Вольская. ""Крамбамбулі" не існуе, ёсьць Лявон Вольскі і песьні з рэпэртуару "Крамбамбулі"", – мяркуе гітарыст Сяргей Канановіч. "Сыход адных і прыход другіх – гэта працоўны момант. Калі супраца падыходзіць да лягічнага завяршэньня, тады мы разьвітваемся", – лічыць Лявон Вольскі. "Тузін Гітоў" разабраўся, чаму каманда Вольскага амаль цалкам зьмяніла склад.

Чуткі, што ў "Крамбамбулі" ня ўсё ў парадку пачалі шырыцца з год таму. Гурт зьбіраўся пераважна дзеля карпаратыўных выступаў, над новым матэрыялам амаль не працаваў. Спачатку каманду пакінуў нязьменны скрыпач Аляксандар Хаўкін. Сёлета сышлі Сяргей Канановіч, што граў на гітары і мандаліне, а таксама быў суаўтарам шэрагу твораў, бубнач Мікалай Белановіч, а потым і басіст Улад Плюшчаў.

"Разлад быў адчувальны, бо прыпынілася творчая праца. Апошні альбом быў выдадзены ў 2007 годзе, а далей нічога не ішло. Лявон вырашыў зьмяніць склад, каб у "Крамбамбулі" хоць нешта адбывалася", – кажа Ўлад.

Сяргей Канановіч, нязьменны гітарыст каманды, прызнаецца, што перажыў сапраўдны шок, калі дазнаўся, што ад яго паслугаў адмаўляюцца: "Амаль 10 гадоў мы працавалі разам і супольнымі высілкамі шмат чаго прыдумалі, а цяпер выйшла, што агульны здабытак належыць толькі аднаму чалавеку". Сяргей лічыць, што цяпер "Крамбамбулі" не існуе – "ёсьць Лявон Вольскі і песьні з рэпэртуару "Крамбамбулі"". Да таго, што некаторыя песьні яго суаўтарства будуць надалей выконвацца, музыкант пярэчаньняў ня мае – пры ўмове, што будзе мець зь іх адлічэньні. "Але прыніжацца і прасіць нечага не зьбіраюся, лепей музыкай займацца", – кажа Канановіч, які цяпер усе сілы аддае адроджанаму гурту Hasta La Fillsta (тамсама грае і Ўлад Плюшчаў).

"Пра распад гаворкі не вядзецца, можна казаць толькі пра рэбрэндынг", – так пракамэнтавала сытуацыю прадусар "Крамбамбулі" Ганна Вольская. Зь яе словаў, праект існуе і будзе існаваць. У каманду ўжо набралі новых музыкаў, у гэтым складзе адыграна ўжо тры канцэрты. Цяпер у камандзе задзейнічаны Павал Трацяк (гітарыст "J:морс"), Алег Гарус (гітарыст Anyway), Аляксандар-Францішак Мышкевіч (басіст "Без Билета") і бубнач Сяржук Штэндэр. Духавая сэкцыя ў асобе Кастуся Карповіча і Радаслава Сасноўцава засталася нязьменнай.

Лявон Вольскі падкрэсьлівае, што "Крамбамбуля" гэта ня гурт, а творчы праект, празь які прайшло нямала музыкаў. "Сыход адных і прыход другіх – гэта працоўны момант. Калі супраца падыходзіць да лягічнага завяршэньня, тады мы разьвітваемся. Так было ў выпадку, напрыклад, зь Сірожам Міхалком і Гюнэш". Наконт прэтэнзіяў да выкананьня песень, напісаных у суаўтарстве з былымі ўдзельнікамі, то Лявон выказвае гатоўнасьць дамовіцца. Тым больш, што з радыёратацыяў пэўны адсотак плоціцца ўсім аўтарам.

Лідэр "Крамбамбулі" прызнае, што кожная зьмена складу адбіваецца на стылістыцы каманды. Цяпер новыя ўдзельнікі праекту разам зь Лявонам рыхтуюць фольк-блёк, які будзе складацца з інтэрпрэтацыяў народных песень – "Кура-шчабятура", "Сівы конь", "Карчомка".

Абноўленая "Крамбамбуля" выступіць на "Be2gether 2010" у межах сольнага сэту Вольскага, тамсама праект дасьць яшчэ адзін нефармальны канцэрт на беларускім стэндзе, а пры канцы ліпеня выступіць на фэстывалі беларускай культуры "Сяброўская бяседа" ў Гарадку.

Тэкст: Сяргей Будкін, "Тузін гітоў"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Ну собственно к этому уже

+1
0
-1

Ну собственно к этому уже давно дело шло

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net