Другі студыйны альбом самага вядомага беларускамоўнанага рэпера.
інфа
словы – Vinsent
музыка і прадукцыя – Beatscraze (1), PS Beats (2,3,6,7,9), Tone Jones (4), Diamond Style (5), Elite Producers (8), Scarecrow Beats (10)
запіс, звядзенне – Kava Records
саўндпрадусар – Аляксей Драко
майстраванне – Ivaney Sound
бэк-вакал – Вікторыя Расолька, Ірына Расолька, Арцём Сітнікаў
дзе ўзяць
Набыць CD у краме Symbal.by.
Спампаваць альбом бясплатна на сайце мультылэйбла "Пяршак".
Сацсеткі: Facebook, VK.
меркаванні штатных экспертаў*
Сяргей Будкін
адзнака: 10,00
Той, хто палюбіў Вінсэнта ўзору 2011/2012 году, калі сьпявак парваў "Рэактар" ды запісаў супэрскую рэч "Ні кроку назад" для фільма "Вышэй за неба", можа трохі расчаравацца: тут няма таго сакавітага лютага гучаньня з прывітаньнем Rage Against the Machine. І наогул жывога складу тут няма, ухіл зроблены ў электроніку, і сьпявак у музычным пляне, па сутнасьці, гне тую ж лінію, што і ў дэбютніку "Пачатак" (2009), які і цяпер ня сорамна слухаць. Толькі тут, вядома ж, і біты тлусьцейшыя, і чытка больш упэўненая, і вакалы прыгажэйшыя (жаночых бэкаў, праўда, хацелася б болей). На ім шмат выдатных і прыгожых песень. Дакладней так – тут няма ніводнага прахаднога трэка.
Хоць ад рэпераў зазвычай чакаюць адлупу, зьедлівасьці, сацыяльшчыны ды пахабшчыны, альбом у Вінсэнта выйшаў надзіва мяккі, разважлівы і… рамантычны – бязь дзёрзкасьці ЛСП, пашлаватасьці Каржа (хоць і Макс мог бы напісаць такую песьню, як "Музыка", каб не забыў мовы сваёй), рэзкасьці Зэмана, але не настолькі дзэнбудысцкі, канечне, як у SP Kava. Ды яшчэ цалкам пазбаўлены таго, з чым Вінсэнт і яго творчасьць асацыяваліся ўвесь гэты час: у "Віры" сьпявак ні разу не згадаў Каліноўскага і наогул ніводнага лёзунгу ня выгукнуў.
Гэты свой лірычны бок ён ужо прадэманстраваў калісьці ў песеньцы "Восеньскі вальс", а тут з посьпехам і напоўніцу яго разгарнуў. Нават песьня з напружнай назвай "Вайна" аказваецца тут не пра тое. Дзякуючы такой тэматычнай вытрыманасьці і адсутнасьці рэзкіх целарухаў дасягаецца поўная гармонія і супакой. Ажно да той ступені, што ў апошнім трэку "Дай нам знак" Вінсэнт заходзіць на тэрыторыю, падуладную "Адыс Абэбе" Дзімы Іванова.
"Вір" – безумоўна адзін з самых выдатных рэлізаў гэтага году. І, што яшчэ важна, адзін з самых пазытыўных беларускіх альбомаў апошніх гадоў.
Паводле Budzma.org
Аляксандр Чарнуха
адзнака: 8,00
У Димы Папко было все, чтобы стать успешным мейнстримовым белорусским артистом. Можно хотя бы вспомнить переполненный реактор на сольном концерте Винсента, решившего устроить эксперимент с живым составом. В творчестве Димы в нужных пропорциях сочеталась резкая, драйвовая музыка, совершенно не характерная для местных хип-хоп артистов, и необходимая для романтично настроенной публики лирика. От самого артиста перла энергетика, и все, казалось, будет хорошо.
С тех пор много воды, километров и виз утекло. Дима предпринимал несколько попыток реанимировать проект в том же ключе, однако момент был упущен. Фактически Винсента пришлось начинать почти с нуля: у прежней аудитории появились новые герои, новые идеалы, а новую завоевать сейчас гораздо сложнее, используя аналогичный набор инструментов.
Vinsent не стал спекулировать на общественно-политической тематике, а весь юношеский задор и драйв из альбома Vir исчез: Папко записал взрослый, красивый, интеллигентный и свежий альбом. Это на сто процентов лирика, абстрактная и ни к чему не обязывающая, но сделанная со вкусом и совершенно четким видением саунда. Речь здесь скорее о метафизике, универсальных вопросах выбора и смысле бытия, но в контексте музыкального наполнения пластинки это не выглядит как дешевый пафос, а как вполне уместный способ самовыражения. В конце концов, интеллигентный хип-хоп в наших краях делают единицы. Конечно, вряд ли "Vir" послужит способом реанимации проекта Vinsent. Лучше, наверное, считать, что это версия 2.0. И эта версия в музыкальном плане на две головы выше предыдущей.
Experty.by
Ягор Цывілька
адзнака: 7,00
Вялікі прамежак часу паміж "Пачаткам" і "Вірам" у Вінсэнта прайшоў насычана. Акрамя нешматлікіх новых трэкаў былі ўдалыя спробы сябе ў акторстве (фільмы "Жыве Беларусь" і "Выше неба"), пераезд у Польшу і абяцанае вяртанне назад. Чакалася, што такія змены пакінуць істотны след на ўзроўні тэкстаў, убяруць юнацкую саманадзейнасць і наіўнасць, зробяць іх больш дарослымі і істотнымі. Шкада, але гэта не спраўдзілася.
"Вір" пазіцыянуецца як альбом з крутым сучасным гучаннем на ўзроўні сусветных трэндаў. І гэта сапраўды так, цяжка паспрачацца. Калі параўноўваць з дэбютнікам, наогул неба і зямля. З такім саўндам Vinsent трапляе адразу ў лігу Макса Каржа і ЛСП. Узровень чыткі і вакалу таксама істотна падняўся, адчуваецца, што гады прайшлі не дарма. Але ўсё гэта тэхніка, па сутнасці, другаснае і асабліва неістотнае, калі не хапае асновы.
На першым жа месцы павінна быць сама песня, зробленая музычна і сэнсава цікава. З мелодыкай і тэкстамі тут асноўныя праблемы: песні бляклыя, не асабліва запамінальная, без цікавых дэталяў, лірыка насычаная агульнымі словамі і шаблонамі, у ёй не хапае асабістасці, яна занадта ідэйна-безаблічная. Так, тут ёсць някепскія трэкі, але гэта датычыцца музычнага складніка ("Жывы", "Лётаць", "Наперад", "Там").
Шкада, але "Вір" з'яўляецца шэраговым альбомам, усе вартасці абмяжоўваюцца беларускамоўнасцю і тэхнічнымі аспектамі. Хіп-хоп бомбы не атрымалася.
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 6,00
Альбом вновь наводит на размышления о странной доле белорусского хип-хопа, который по-прежнему прозябает где-то на задворках, хотя сама стилистика в стране популярна и регулярные концерты российских рэперов это подтверждают. Свежие успехи ЛСП скорее относятся к белорусскому хип-хопу лишь по касательной – по крайней мере, географически. Неужели не может быть в Беларуси своих хип-хоп артистов, которые без выхода на иные рынки каждые полгода собирали бы хотя бы 300-500 зрителей на сольных концертах?
В альбоме "Vir" чувствуется спокойная претензия на хип-хоп-мэйнстрим. Есть несколько ключевых треков, которые наверняка получат основное внимание: "Жывы", "Лётаць", "Дай мне знак". Возможно, более хитовых, чем большая часть записанного отечественными рэперами за последние годы. Но за пределами этих нескольких песен особой жизни нет – примерно одинаковый бит, примерно одинаковая вокальная подача. Да, более качественные аранжировки, но интересных моментов слишком мало – и музыкально, и по текстам. Хотя казалось бы – мир такой большой и разнообразный.
В итоге "Vir" скорее напоминает несколько усовершенствованный вариант дебютного альбома "Пачатак". С невоплощенными задатками на нечто большее. И если первому диску можно было выдавать что-то авансом, то в данном случае повода уже нет – и время (шутка ли, 7 лет), и возможности выйти на нужный уровень не на пару треков, а на весь альбом были. Крепкая по меркам белорусского хип-хопа, но вряд ли примечательная вне этого контекста работа.
Experty.by
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
Лепшыя трэкі: "Заўтра", "Дай
Лепшыя трэкі: "Заўтра", "Дай нам знак", "Лётаць", "Горад", "Вайна"
без пошлости. спасибо на этом!
бесформенный и без фантазии инструментальный аккомпанемент, но по крайней мере вполне "слушабельные" тексты и нормальная читка.
на фоне всяческих Коржов - просто шедевр.
но с серьезным хип-хопом лучше не сравнивать, чтобы не расстраиваться.