Известный телережиссер и клипмейкер Анатолий Вечер о сборнике группы "Стары Ольса": "Даводзілася чуць той жа самы "Полацкі сшытак" у выкананні сур'ёзных акадэмічных аркестраў – сумна, вельмі музейна. Што ж тычыцца "Старога Ольсы" – насамрэч хочацца слухаць".
Пэўна, каб дасканала разбіраць вартасці і хібы дадзенай складанкі, трэба, прынамсі, мець музычна-гістарычную адукацыю, а паколькі Бог такое не даў – толькі ўласнае ўспрыманне. Сапраўды лепшае, бо ўсё дасканала, ёсць пах стагоддзяў і найпершае, што хочацца падчас праслухоўвання – келіх мёду. Больш таго, паколькі аўдыёзапісаў з канцэртаў часоў ВКЛ амаль не захавалася – верыш адразу, што менавіта так гэта ўсё і гучала. Ужо тое, што музыкі імкнуцца граць на інструментах максімальна набліжаных да тагачасных, выклікае павагу.
Даводзілася чуць той жа самы "Полацкі сшытак" у выкананні сур'ёзных акадэмічных аркестраў – сумна, вельмі музейна. Што ж тычыцца "Старога Ольсы" – насамрэч хочацца слухаць. Ці захацеў бы ў машыне паслухаць? Лаўлю сябе на думцы - чаму не? І яшчэ , дадзеная плытка, на мой погляд, дастаткова цікава людзям, якія займаюцца тэатрам. Ну, чым не гатовыя трэкі да фільма па творах Караткевіча да прыкладу. Адзінае, што замінае пад час праслухоўвання – адсутнасць відэашэрагу.
Што ж да трох трэкаў зміксаваных d.j. Anton, то ўвогуле ніякіх пытанняў не ўзнікае, спалучэнне старажытных матываў і інструментаў з сучаснымі музычнымі тэхналогіямі стварае абсалютна непаўторнае ўражанне, і адзінае, што сумна – пэўна, вялікія наклады дадзенай складанцы не пагражаюць, і вельмі класная самабытная каманда хутчэй за ўсё і надалей вядомай будзе вузкаму колу знаўцаў ды ўдзельнікаў рознага кшталту гістарычных згуртаванняў. А увогуле ўсё класна – 10 балаў.
Оценка: 10 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом вы можете здесь.
Об авторе:
Известный телережиссер, режиссер клипов, ведущий концертных и телевизионных программ. Родился 16.07.1962 в Минске. Окончил Минский институт культуры по специальности режиссура театрального самодеятельного коллектива (1989). В разных качествах (автор, ведущий, редактор, режиссер) работал в музыкальных программах "Акалада", "Музыкальная обойма", "Белорусский хит-парад", "Белорусская двадцатка", "Клип-обойма". Соавтор и режиссер программы "Продвижение" ("Лад"). Режиссер клипов многих белорусских исполнителей, включая: "Kriwi" ("За туманам", "Агу вясна"), "N.R.M." ("Паветраны шар", "Песні пра каханне", "Чыстая-светлая"), "Нейро Дюбель" ("Гагарин", "Охотник и сайгак", "Переехало комбайном", "Время распрощаться"), Алеся ("Птицы", "Не потеряй"), "Белорусские песняры" ("Только с тобой"), Сергей Ковалев ("Очень лень", "Командировочный роман"), "Александра и Константин" ("My Galileo" - конц. версия, "Пара дамоў") и др.