О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: А.Патлис "Читай мои мысли"

 

Маша Колесникова о новом альбоме Александра Патлиса в рецензии для "Еврорадио": "Адзінае, што бянтэжыць – агульнасць матэрыялу. Нягледзячы на спробы эксперыментаў з гукам і вакалам, песні цяжка індэтыфікаваць з адным канкрэтным выканаўцам – Аляксандрам Патлісам".

Папулярная музыка, згодна з агульнасусветнымі канонамі, гэта не толькі Лэдзі Гага і Джасцін Цімберлэйк, а яшчэ й Franz Ferdinand, Depeche Mode, Metallica, Том Уэйтс, AC/DC і гэтак далей. Беларуская папулярная музыка, паводле айчынных радыё і тэлевізара, – гэта асобны сусвет, чысты і акуратны, вылізаны і прычасаны, які хораша спявае пра любоў да роднай старонкі, "ты і я" і сучасныя сродкі камунікацыі. У гэтай беларускай музыцы Слава Нагорны ніколі не паб'е Лесю Кодуш, Аня Шаркунова ніколі не пацалуецца ўзасос з Ірынай Дарафеевай, а прыхільнікі Сашы Нэма ніколі не абрушаць сэрвіс Amazon. У гэтай музыцы не трэба свавольнічаць. Усё сур'ёзна! Усё вельмі сур'ёзна! Саладуха на такім сур'ёзным фоне выглядае проста каралём эпатажу.

У вакууме пад назвай беларуская папулярная музыка, куды з цяжкасцю пранікаюць новыя думкі і ідэі, цяжка існаваць. Я не сумняваюся. Цяжка быць заўважным нават для мас, не кажучы пра выбраных. Аляксандр Патліс, знешне цалкам адпавядаючы беларускім уяўленням пра імідж артыста (апраніце Славу Нагорнаму акуляры і будзе вам Аляксандр Патліс), спрабуе, дзякуючы безумоўнаму таленту, добраму густу і фінансавым магчымасцям быць "на плыву". У 2006 годзе фронтмэн "Новага Іерусаліму" стаў сольным спеваком. І вось яго другі альбом "Читай мои мысли".

Першае, што "паправіў" спявак – тэксты. Хрысціянская тэматыка тут саступіла месца тэматыцы свецкай. Тым не менш, гэта роздумы пра жыццё, пра каханне, пра "разумное, доброе, вечное". Патліс-паэт не напружвае. Пераконвае. У музычным плане да Патліса таксама няма асаблівых прэтэнзій: не благі ПОП-рок, дыхтоўныя і модныя аранжыроўкі і прафесійнае выкананне, роздумы і прыпынкі ў баладных нумарах ("Время сказать"), погляды ў бок электрычнага року, да якога ўсё яшчэ ідзе гурт Dali, у энергічных трэках ("Hello").

Адзінае, што бянтэжыць – агульнасць матэрыялу. Нягледзячы на спробы эксперыментаў з гукам і вакалам, песні цяжка індэтыфікаваць з адным канкрэтным выканаўцам – Аляксандрам Патлісам. Песні з альбома "Читай мои мысли" можа выконваць любы добры спявак. І як раз такі тэмбр Патліса – запамінальны і прыгожы – ратуе сітуацыю. Таму можа і не варта Аляксандру спяваць "салодка" і далей, як гэта ёсць у некаторых трэках дыску ("Читай мои мысли").

Безумоўны хіт пласцінкі – песня "Кто сказал?" – ну проста сапраўднае A-Studio! Давялося нават пакорпацца ў дыскаграфіі заслужанага калектыву з думкай, ці не з'яўляецца песня "Кто сказал?" каверам твора поп-гурта. Не! Але песня ну вельмі запамінальная! Вянчае альбом жыццесцвярджальны гімн-дуэт Патліса і дзіцячага хору "Словно звёзды во тьме", які з'яўляецца квінтэссенцыяй ідэй альбома – "Словно звёзды во тьме мы на этой земле. Мы горим не сгорая, мы возвышаем любовь". Добрая праца пра любоў, якая, у адрозненне ад папярэдняй пласцінкі "Второе дыхание", знойдзе больш прыхільнікаў і слухачоў.

P.S. Заўвага: ва ўкраінскай мове слова "зямля" гучыць як "зЭмля", а "жыцця" як "жыТТя". І тут атрымалася ўкраінская мова з беларускім акцэнтам. Можна рабіць такія хібы на канцэртах. На альбомах – не!

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором , автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net