О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Atlantica "V"

 

Маша Колесникова о новом альбоме Atlantica: "Усё гучыць проста ідэальна! Але вуху сумна. Часам хочацца той схаванай растрапанасці, якая жыла ў "Taboo". Хочацца дыхаць, а не несціся па аўтабане".

"V" (Ві) – новая, "французская" праца беларускага гурта Atlantica. "Французская" таму, што альбом ужо выдадзены ў краіне шансону. Музыкі заключылі кантракт з кампаніяй Anagram Music France, тым самым зрабіўшы крок у бок жаданай "сусветнай музычнай арэны". Музыкі сцвярджаюць, што французы ўбачылі ў беларускім гурце тое, "чаго не хапае на французскім рынку". Іх уразіла "душэўная лірыка" "Атлантыкі" і імідж каманды, над якім не трэба працаваць, а толькі раскруціць.

"V" крыху выбівае з каляіны слухача, якога цешыла папярэдняя пласцінка – "Taboo". Там сапраўды было шмат душэўнага, цёплага і мяккага. Альбом выклікаў уражанне фармацыі, дзе арганічна веяла замежным – Depeсhe Mode і родным – Вайцюшкевічам. "Табу" можна было проста слухаць, зарыўшыся ў цёплы плед, уяўлючы хвалі той самай Атлантыкі. А можна было танчыць, рытмічна растачаць энергію і адчуваць пазітыўны подых Зямлі. У "Taboo" было шмат музыкі, а ў "V" – камерцыі.

"V" – прахалодны, пралічаны альбом. Можна нават сказаць, прадукт. Відавочна, што новыя гарызонты зрабілі сваю справу – музыкі надта стараліся спадабацца. Адсюль – засяроджанасць на гуку, рытміцы, музычный фрызуры, адценнях, нюансах, паклонах. Усё гучыць проста ідэальна! Але вуху сумна. Часам хочацца той схаванай растрапанасці, якая жыла ў "Taboo". Хочацца дыхаць, а не несціся па аўтабане. Цікава, што ўздыхнуць на альбоме дазваляюць французскамоўныя трэкі. Музыкі аддаюць даніну шансону з водгукам іспанскіх жарсцяў у трэку "Vendetta". Але сама "Францыя" – душэўная, з традыцыйным гармонікам, рэфрэнамі і Како Шанэль з’яўляецца толькі напрыканцы дыску – "La Vie Est Belle".

Пры праслухоўванні "Taboo" зусім не хацелася нічога аналізаваць – было проста радасна ад добрай музыкі, якая нарадзілася ў тым ліку і з прыходам у гурт Алега Івановіча (гітарыст WZ Orkiestra). З "V" – наадварот. Альбом захоўвае ўласцівы для Atlantica поп-стайл 80-х. Але, магчыма, з хібамі ў растаноўцы трэкаў, поп-стайл моцна "давіць", хочацца яго неяк расфарбаваць, дадаць нечага больш актуальнага ў стылістыцы, жывога! Відавочна, што з "жывымі" эксперыментамі Алега Івановіча музыкі перастрахаваліся. Проста зрабілі роўную, грунтоўную, недзе нават бліскучую працу. Але за бляскам няма зместу, таямніцы, магіі. Па-ранейшаму ў фаворы дарагія касцюмы.

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.

поп

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net