О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Дима Ску, Илья и Сергей "Соло на выбивалке"

 

Маша Колесникова о дебютном альбоме Димы Ску для "Еврорадио": "Дзіма ўдарыў па струнах укулеле, а бубнач па жалезных кубках, а басіст пачаў даганяць бубнача."Ой!" – тонкія вушы аматараў прыўкраснага склаліся ў трубачкі, а на ілбах з’явіліся зморшчынкі абурэння і расчаравання. "Як так можна!?" А можна! І трэба!".

Дзіма Ску зваліўся на беларускі музычны алімп, як снег на галаву. І правільна зрабіў, што зваліўся. Яго з’яўленне адразу ж ажывіла і ўстрывожыла абыякавую і сытую "алімпійскую" публіку: маўляў, чаго прыпёрся? Арганізоўвай свае канцэрты, займайся сваім дызайнам. Які альбом, Дзіма?! Але Дзіму "панесла". Спачатку альбом, а потым удзел у трыб’ютах песні The Toоbes і гурту "Воплі Відаплясава". І гэта толькі пачатак…

Але мы пра альбом. "Соло на выбивалке". Праўда, гэта, насамрэч, ніякі не альбом. Проста для свайго паслання, якое Дзіма палічыў патрэбным данесці да слухача, ён абраў форму менавіта альбома. Простую і даступную форму. Адпаведна, калі гэта не альбом, ад яго і не трэба чакаць ніякіх альбомных вынаходніцтваў: прадуманых аранжыровак, якаснага гуку, звядзення і мастэрынгу, чыстых спеваў, канцэптуальнага рашэння. Хоць канцэпцыя тут ёсць. Бо сам Дзіма – хадзячая канцэпцыя.

Дык вось. Да Дзімы цягам нейкага часу прыходзілі кароткія вершыкі і песні. Потым, калі яны склаліся ў пэўным парадку, Дзіма вырашыў іх запісаць, узяўшы ў рукі укулеле і завёўшы кантакты з Іллёй ды Сяргеем. У прынцыпе, ён мог іх і не запісваць. А проста зрабіць монаспектакль з дэкламацыяй ці пэрфоманс. Але Дзіма правільна падумаў, што форма альбома дасць магчымасць яго выказванню быць пачутым вялікай колькасцю людзей. Тым больш, калі гэта ўсё яшчэ выкласці ў Сеціве, а да таго ж падкрэсліць кліпамі. А яны ў Дзімы ох, якія харошыя!

Альбом… "Калі альбом, дык павінна ж быць і музыка", – падумалі строгія жыхары алімпу і скіравалі на Дзіму свой тонкі слых. А Дзіма ўдарыў па струнах укулеле, а бубнач па жалезных кубках, а басіст пачаў даганяць бубнача. "Ой!" – тонкія вушы аматараў прыўкраснага склаліся ў трубачкі, а на ілбах з’явіліся зморшчынкі абурэння і расчаравання. "Як так можна!?" А можна! І трэба! Дзіма ні ў якім разе не прэтэндуе на статус музыкі. Ён, як асоба творчая, проста шукае сябе ў розных мастацкіх праявах, і забаўляецца. Яму весела. Магчыма, таму яго "Соло на выбивалке" гучыць вельмі станоўча і пазітыўна. Ніводнай мінорнай танальнасці. Пра такі стан душы можна толькі марыць! І ўсё проста, "усё, як ёсць": без прыўкрас, фінціфлюшак і "жэстаў-кампліментаў"… Эксперымент Дзімы Ску пад назвай "дэбютны альбом "Соло на выбивалке". І галоўнае, што Дзіма ненавязлівы ў сваім эксперыменце: 27 хвілін, складзеныя з песень і вершаў-карацелек, пралятаюць весела, як чайкі над вадой. Дзіма, пішы яшчэ!

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.

Ску Дима

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net