О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Drum Ecstasy "Play Loud"

 

Маша Колесникова о новом альбоме Drum Ecstasy: "Вар’яцкая энергетыка, магутнасць выказвання, выбудаванасць эмоцыі, нараджэнне прагі танца, падвышэнне лібіда робяць сваю справу, і прымушаюць калі не любіць, дык дакладна ўспрымаць музыку бубначоў".

Drum Ecstasy запісалі надзвычай меладычны для сябе альбом. Вядома, у гэта можна не паверыць, прыпомніўшы арыі знакамітай дрылі Філіпа Чмыра і рытмічна-жарсныя партыі бубначоў каманды. Аднак бас у купе з электроннай падкладкай часам паводзяць сябе амаль песенна, прычым, навязлівасць матыву хутка запаланяе мозг, і так званая "песня" пераходзіць у статус амаль своеасаблівага хіта, як, напрыклад, "Tango" ці "Pops".

"Play Loud" – трэцяя афіцыйна выдадзеная пласцінка беларускіх бубначоў. І, магчыма, за кошт заўважанага намі меладызму, музыкі ахрысцілі яе папсовай і больш мяккай у параўнанні з папярэднікамі. Тут нельга не пагадзіцца з Чмыром і кампаніяй, прыгадаўшы перадапошні "H.D.M", датаваны 2005 годам, калі цяжкая танцавальная музыка не давала целу перадыху, а лёгкім – выдыху. І дваццаціхвілінны блок Drum Ecstasy на хвалях "Аўтарадыё" вытрымлівалі хіба самыя псіхічна ўстойлівыя слухачы. У "Play Loud" танцы працягваюцца, але яны сталі больш лагоднымі і асэнсаванымі. Цяпер тут ёсць не толькі пульс, але і па-дэ-дэ.

У сувязі з прыходам мелодыі ў музыку Drum Ecstasy, а яна, дарэчы, неяк прыйшла разам з новымі бубначамі ў гурт, змянілася і роля бубнаў – цяпер гэта не проста натуральны складнік у агульным драйве кампазіцый, а саліст, якому акампануюць барабаны. А акампаніятар мусіць слухаць саліста, падкрэсліваць драматургічнае фортэ і піяна. І бубны Drum Ecstasy спраўляюцца тут найлепшым чынам.

Drum Ecstasy – гурт, які апераджае беларускі час, пра што сведчаць яго крокі – ці то ў рэчышчы піяру, ці то выдання дыскаў, ці то іх запісу. "Play Loud" – моцная, і практычна не манатонная праца, нягледзячы на спецыфіку жанру. Хіба што альбомны варыянт песень мог быць крыху скарочаным. Ну, не 5 хвілін, а фарматных тры. Для т.з. слухабельнасці. Тым не менш, вар’яцкая энергетыка, магутнасць выказвання, выбудаванасць эмоцыі, нараджэнне прагі танца, падвышэнне лібіда робяць сваю справу, і прымушаюць калі не любіць, дык дакладна ўспрымаць музыку бубначоў.

Оценка: 8 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.

Drum Ecstasy

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net