О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Кассиопея "Сердце отдаю детям"

 

Маша Колесникова о новой работе группы "Кассиопея": "На альбоме "Сердце отдаю детям" пануе ўсё той жа псіха-поп. Праўда, у адрозненне ад папярэдняга дыску "Стивен Кинг и мы" тут усё куды больш проста".

Галоўныя дзівакі і фрыкі беларускага кангламерату запісалі трэцюю кружэлку. Гэтым разам гурт вырашыў не распыляцца доўгімі разумнымі расповедамі пра пласцінку. Музыкі абыйшліся кароткай прэлюдыяй: "Усё як звычайна: п’яненька, весела і задорна".

Новую пласцінку "Кассиопея" прысвяціла дзецям. Ці той бестурботнасці і весялосці, з якімі хочацца заставацца да канца жыцця нягледзячы на артрыт, склероз і глыбокія маршчыны. Натуральна, што ўздзельнікаў трыа ад вышэй пералічанага выратуе менавіта адданасць дзяцінству як адзіна правільнай жыццёвай філасофіі.

На альбоме "Сердце отдаю детям" пануе ўсё той жа псіха-поп. Праўда, у адрозненне ад папярэдняга дыску "Стивен Кинг и мы" тут усё куды больш проста. Гэтым разам "Кассиопея" закранае праблемы старэння ("Солнце"), захавання дзявочай чысціні ("Береги"), задаецца вывучэннем унутраных узаемасувязяў сумлення і жадання ("Плевать хотел") і разважае пра наступствы славы ("Гага").

Што тычыцца музыкі, то тут "Кассиопея" працягвае сваю генеральную лінію: надрыўна-рамантычны голас Чарапко-Самахвалава ўзвышаецца над сінтэзатарнымі эксперыментамі Ліберзона і гітарнымі вібрацыямі Сакалова. Абрысы мелодый па-ранейшаму выразныя, рытмы – пульсуючыя, гармоніі – адэкватныя, песні – кволыя і кранальныя, валодаюць дарам паступовай любові і прыцягненнем да сябе.

Сапраўднай навіной для аматараў "Кассиопеи" на альбоме "Сердце отдаю детям" стане кавер на "Русские танцы" піцерскага гурта "СПБЧ". Музыкі выдалі свае, "Беларускія танцы". Пры чым, гурт нібыта на адзін момант здымае маскі зайцаў і мядзведзяў, парыкі і ружовыя трыко. Паказвае сваю існасць, распавядаючы пра разнастайнасць беларускіх танцаў, і зноў хаваецца за "Стаканам", плашчом Д’Артан’яна і спробай не старэць і не заўважаць, як уласныя дзеці заканчваюць 9-ы клас... "Кассиопея" можа зрабіць паўзу для папраўкі здароўя, але наўрад ці спішацца. А сэрцы аддаваць дзецям – гэта добры парыў.

Оценка: 8 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.

инди-поп

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net