О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Rokash "Запалі агонь"

 

Маша Колесникова о дебютном альбоме группы Rokash для "Еврорадио": "Праблема ў тым, што зайшоўшы за межы, музыкі разгубіліся і пачалі граць нешта звыклае для беларускага року. То бок, галоўны арыенцір для музыкаў – беларускі рок. Ні заходні, а менавіта беларускі. Таму цікавасць шырокіх колаў гледачоў дыск наўрад ці выкліча".

Адзіны ў сваім родзе гурт Rokash нарэшце сабраў лепшыя песні ў кіпу і выдаў дэбютны альбом "Запалі агонь". Падаецца, што дэбютная праца гурта, гісторыі якога ідзе ўжо дзявяты год, павінна мець вобраз менавіта "бэста". Адпаведна, песні не мусяць чапляцца адна за другую, паўзы запаўняцца мантрамі ці птушыным спевам, і ў выніку абавязкова вымалёўвацца агульны сакральны сэнс і стылістычная прылізанасць. Не. Тут можа быць што заўгодна: фольк, рок, электронныя моманты – усё, чым гурт забаўляўся цягам сваіх васьмі гадоў. Музычны матэрыял сведчыць пра тое, што музыкаў "прэ". У 11 трэках яны паказваць ці не ўсё, на што здатныя. Атрымоўваецца такі фольк-поп і фольк-рок з таямніча-ваяўнічым падтэкстам.

Праўда, у плане сэнса альбом "Запалі агонь" дастаткова аднастайны: душа ірвецца на свабоду ў выглядзе агню, крумкача, сокала, жадае спазнаць праўду, сустракаецца з ваўкалакам, думае пра яго вочы, успамінае пра чужыя сцягі і г.д. Аднастайнасць пласцінцы надае і вакал Паліны Дулінец. Прыгожы па чысціні і палётнасці, ён часам не паспявае за quasi-навамоднымі музычнымі рашэннямі калег. Хочацца яго расфарбаваць, хочацца ім граць, хочацца, каб ён шаптаў і зрываўся. А ён проста роўна, з унутранай эмоцыяй, вядзе меладычную лінію і не выходзіць за межы дазволенага. Хоць у песні "Ваўкалак" ён нагадвае Юлю Белізяк з забытага Postscriptum. А гэта ўжо добры знак.

Калі Rokash разглядаць як унікальную і самастойную з'яву ў беларускай музыцы, то можна супакоіцца: побач з дзясяткамі жанраў ёсць і "рокашаўскі" акустычны фольк. Аднак пласцінка "Запалі агонь" – як раз прыклад выхада за межы стылістычнай абмежаванасці. Праблема ў тым, што зайшоўшы за межы, музыкі разгубіліся і пачалі граць нешта звыклае для беларускага року. То бок, галоўны арыенцір для музыкаў – беларускі рок. Ні заходні, а менавіта беларускі. Таму цікавасць шырокіх колаў гледачоў дыск наўрад ці выкліча.

Альбом выключна для кола аматараў медыявальных зборышчаў, аўтарскага "этна" і рыцараў. Яшчэ для беларусаў, якія адкрываюць для сябе айчынную культуру, і замежнікаў, што шукаюць падобнае мастацтва. Не напружвае, але і не пакідае жадання пераслухоўваць... "Крылы" спадабаліся.

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором , автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.

Rokash

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net