Гурт Rokash прадставіў на сайце "Еўрарадыё" новы ЕР "Пад знакам крумкача", створаны адмыслова да 10-гадовага юбілею каманды. Музыкі называюць яго своеасаблівым падарункам сабе і прыхільнікам.
"ЕР уключае 4 песні і адмыслова мае восеньскую афарбоўку, восеньскае гучанне і светлую меланхолію, – распавядае ідэолаг гурта Лявон Казакоў. – Рэліз адлюстроўвае тое, у якім рэчышчы мы працуем менавіта цяпер – гэта такі фолк-арт-рок з мяккім і лірычным гучаннем, аднак у ім прысутнічаюць і адмысловыя рокавыя ноткі", – дадае Казакоў.
За 10 гадоў музыка Rokash прайшла шлях ад акустычнага медыяваль-фолка да неа-фолк-рока. 25 кастрычніка ў клубе Re:Public гурт зладзіць экскурс па сваёй творчасці: Rokash прэзентуюць новы ЕР і выканаюць лепшыя песні. Віншаваць каманду збіраюцца сябры, якія адыграюць у гонар гурта невялікія сэты. Сярод іх – Re1ikt, Unia, Pawa, Rosy і Алег Хаменка. Пачатак канцэрта ў 19.00. Кошт квіткоў ад 90 да 150 тысяч рублёў. Даведкі па тэлефоне (029) 649 08 88.
Паслухаць і спампаваць міні-альбом можна на сайце "Еўрарадыё".
Текст: "Еўрарадыё"
Комментарии
Нравится мне эта группа,
Нравится мне эта группа, причём очень давно. Красивый вокал. Гармоничные искренние песни. Но сказать, что именно в них такого особенного не могу: просто торкает и всё тут.