Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о новом альбоме группы Addis Abeba: "Ня часта ў айчынных аўтарскіх сьпевах (у адрозьненьне ад народных) тэксты набліжаныя да паэзіі. А вось Зьміцер Іваноў з Addis Abeba сапраўды валодае словам".
Вядома, што ўсе песьні пра любоў. А лепшыя зь іх пра любоў да Бога. Мастацтва заўсёды "абслугоўвала" рэлігію. У тым яго сэнс.
З ролевых мадэляў, што прапануе сучасная культура, вобраз растамана, пэўна, самы сакральны й міталягізаваны. Рэгей, як ніякую іншую папулярную плынь, адрозьнівае рэлігійнасьць, што надае ёй шмат плюсаў. У выпадку з менскай Addis Abeba таксама.
Ня часта ў айчынных аўтарскіх сьпевах (у адрозьненьне ад народных) тэксты набліжаныя да паэзіі. А вось Зьміцер Іваноў з Addis Abeba сапраўды валодае словам, асабліва раскрываючыся ў творах "Подвал", "Хрустальный мир" і "Гриб-трип". Ён мяшае дзяжурныя растаманскія (Джа, Бабілён, Сіён, ганджа) й уласна хрысьціянскія сымбалі (зьмёртвыхпаўстаньне, райскі сад), чытае будысцкія мантры. Ён спалучае вобразы наркатычных трыпаў з этнічна беларускім сьветаўспрыйманьнем ("смерть – она ж только баба"). Таксама Зьміцер ставіць сур’ёзныя праблемы – асабліва, што тычыцца ўзаемадачыненьняў асобы з грамадзтвам ("смеясь, стремглав срываюсь с места, когда вокруг твердят: "на этом месте стой").
Гэта, дарэчы, моцна адрозьнівае Addis Abeba ад вялікай колькасьці сёньняшніх рэгей-гуртоў, якія канцэнтруюцца выключна на сродках атрыманьня рэляксу. Голас Addis Abeba можа быць ня толькі расслабленым, задаволеным, але й станавіцца пакутніцкім, балючым, спачувальным. У прыватнасьці, калі лірычнаму герою Зьмітра горка бачыць у якасьці дурняў сваіх "братьев и отцов".
Такая сэнсавая нагрузка робіць гукавое асяродзьдзе альбому ня столькі сонечным й пякучым, як заведзена казаць, колькі цьмяна-вадзяністым, накшталт нашай Сьвіслачы.
Адметна, што Addis Abeba не абмяжоўвае сябе ў выбары сродкаў: побач з ска, дабам мяжуюцца элемэнты фанку, панку, джазу, дыска й боса-новы. І гэта слушна – час вузкастылістычных гуртоў мінае.
Прыемна было пачуць старых знаёмых – пяшчотны бэк-вакал Марыны і неспадзяваны расьпеў у трэку "Дымом уходили" бубнача "Тарасіка". Як заўсёды, зь імпэтам папрацаваў клявішнік Цімур (між іншым, нядаўна паслухаў яго сольны, цалкам беларускамоўны альбом). Чаго не хапае сьпевам Іванова й кампаніі сярод іншага, дык гэта відавочнага нацыянальнага калярыту. Адное песьні "Дзеці" яўна недастаткова.
Безумоўна, Бог паўсюдна, унутры нас і вакол нас, але быць бліжэй да Яго лепш атрымоўваецца на Радзіме.
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить диску свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 года - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".