О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Apple Tea "V"

 
photo-semashko.jpg

Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о новом альбоме группы "Apple Tea": "Плытка вельмі маляўнічая, сьветлая й сьвежая, нават паветраная. І што цікава, яе адрозьнівае ад папярэдніх мудрая ненапружанасьць, якая набываецца толькі з гадамі".

Кожны новы рэліз "Apple Tea" – гэта падзея. І ня толькі ў музычным жыцьці Беларусі, але й далёка па-за межамі. Альбом з парадкавым нумарам "V" ужо можна лічыць ня толькі лепшым альбомам у дыскаграфіі знанага джаз-бэнду, але й, навогул, адным зь лепшых выданьняў году.

Першыя ўражаньні такія: плытка вельмі маляўнічая, сьветлая й сьвежая, нават паветраная. І што цікава, яе адрозьнівае ад папярэдніх мудрая ненапружанасьць, якая набываецца толькі з гадамі. Прысутнічае й мілы разьняволены гумар.

Пры тым дзіўна, што кампазыцыі датуюцца рознымі гадамі: нейкія досыць новыя ("Вечарына ў Цесьлера", "Застацца ў Манаўсе"), іншыя граліся яшчэ ў 90-х ("Паштоўка з Адрыятыкі", "Батаніка", "Карамэль") і адносяцца да першых кампазытарскіх напрацовак Ігара Сацэвіча. Гэтым, відаць, тлумачыцца й полістылістычнасьць альбома: на ім ёсьць і штосьці ў духу біг-бэндаў 40-ых гадоў, джаз-року 70-ых, вальс, блюз, баляда, фанк. Таму ж, мяркую, у запісу кружэлкі паўдзельнічалі ажно 11 музыкаў – палова сталых, палова запрошаных, некаторыя былі ўдзельнікамі ранейшых складаў "Яблычнае гарбаты". Але ж атрымалася даволі зладжана: своеасаблівыя эпізоды жыцьця аднаго чалавека з рознымі настроямі й фарбамі.

Самая казачная кампазыцыя на дыску мае назоў, часткова запазычаны ў Данііла Хармса, – "Танец трох неразлучнікаў". Не выключаю, што сваю ролю тут сыграў курган дрыгавічоў XI ст., што месьціцца акурат каля дому, дзе жыве спадар Сацэвіч. Дарэчы, не малаважна, што альбом пісаўся ў хатняй студыі Ігара. Тое дадало пэўнага разьняволеньня. Як, між іншым, і прысутнасьць "навабранца" Паўла Аракеляна. Варта прызнаць, што безь яго плытка была б зусім іншай. Хоць сакс пана Аракеляна гучыць толькі ў трох п’есах, але ён адчувальна задае тон і ўзровень, асабліва ў пытаньнях непасрэднасьці й жывасьці.

Раю паслухаць альбом нават тым, хто не зьяўляецца вялікім аматарам джазавага мэйнстрыму (як і я сам). Навошта? Хаця б для таго, каб насыціцца рэдкім у нашых краёх адчуваньнем свабоды й радасьці жыцьця. Быццам, усё самая дрэннае мінула назаўжды, і можна, нарэшце, уздыхнуць з палёгкай…

Оценка: 9 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить диску свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 года - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net