Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о сборнике песен Олега Молчана в исполнении ансамбля "Песняры": "Цікавая рэч – час. А ў музычным сьвеце яшчэ больш. Тое, што сёньня звышактуальнае, заўтра будзе выклікаць гіранічную ўсьмешку, а пасьлязаўтра ізноў стане модным. У выпадку зь "Песьнярамі" запісы 70-ых гадоў зараз гучаць неяк вечна, неўміруча, у той час як пэрыяд пачатку 90-ых маральна састарэў ужо ў другой палове тых жа 90-ых".
Слухаючы гэта дыск, перш-наперш згадаў сваё дзяцінства: сьпякотнае лета, гарлачык з малаком, няспынны футбол і з кожнае радыёкропкі хваля папсы на нацыянальнай глебе. Па-беларуску тады, напачатку 90-ых, сьпявалі Шадзько, Ялінская (Агурбаш), Хлястоў-ст. ды шмат хто яшчэ. І канешне, шмат у этэры Белрадыё гучала "Песьняроў": "Ой, сад-вінаград", "Кума", "Малітва", "Христос воскрес", "Юность" – на той час сапраўдныя гіты. Словы, аранжыровачныя хады ўсплылі ў памяці адразу. Напрыклад, рэп ў песьні "Ты ж мяне падманула" – гэта ні што іншае, як пародыя на папулярнага тады Цітаміра. Цяпер я ведаю, хто ж стаў за гэтымі творамі – Алег Моўчан.
Цікавая рэч – час. А ў музычным сьвеце яшчэ больш. Тое, што сёньня звышактуальнае, заўтра будзе выклікаць гіранічную ўсьмешку, а пасьлязаўтра ізноў стане модным. У выпадку зь "Песьнярамі" запісы 70-х гадоў зараз гучаць неяк вечна, неўміруча, у той час як пэрыяд пачатку 90-х маральна састарэў ужо ў другой палове тых жа 90-х. Не апошнюю ролю тут, пэўна, сыграла выкарыстаньне сынтэзатару, якім "Песьняры" фактычна замянілі свой шыкоўны інструмэнтальны склад.
Таксама стылістыку гэтага дыску цяжка вызначыць: эксцэнтрычная сумесь фанку, фольку й эстрады розных узроўняў. Відавочнае жаданьне дагадзіць і мэляманам, і самым шырокім масам. Але ж такі кампраміс – справа, як правіла, няўдзячная. У мэлядычным пляне вылучаюцца "Стася" (раней ня чуў яе ў "аўтэнтычным" выглядзе), песьні з праграмы "Слова Скарыны" (раней бачыў толькі на відэа), "Калыханка" (хаця кампазытар зьмяніў толькі мэлёдыю куплету, пакінуўшы прыпеў у традыцыйным выглядзе). А "Малітва" – гэта бясспрэчны моцны шэдэўр, адзін з самых шчырых патрыятычных гімнаў. Яго варта ставіць па ўсіх радыёстанцыях і тэлеканалах падчас самых крытычных момантаў у жыцьці нашае краіны, якія, відавочна, яшчэ наперадзе.
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить диску свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 по октябрь 2009 - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". С 2010 - ведущий авторской программы "Кракатук" на радио "Рацыя". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".