О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Re1ikt "Клиника"

 

Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о новом альбоме группы Re1ikt: "Лірычны герой у альбоме "Клініка" неаднаразова падкрэсьлівае свае 20 з хвосьцікам. Няўжо справа ў такім узросьце?"

Напачатку году мне давялося наведаць праездам беларускі горад Сьветлагорск. Насупраць аўтавакзалу там зьмешчаныя патасныя словы: "…горад хімікаў і нафтавікоў." Нажаль, апошнія 20 год гэты невялікі, малады гарадок болей вядомы як сталіца айчынных наркаманаў і ВІЧ-інфікаваных.

Напэўна, тым і тлумачыцца абраная гуртом Re1ikt, што паходзіць адтуль, мэдычныя стылістыка. Па-мастацку прывабнага ў ёй мала. Але, што зробіш, калі навакольная рэчаіснасьць патрабуе менавіта такога адлюстраваньня? Дарэчы, музЫкі на сайце калектыву ў рубрыцы "Гісторыя захворваньня" пазначаныя як "невылечныя". Катастрафічны гумар.

Пагрузіцца ў густую, мутную багну зь першымі двума трэкамі не атрымалася. І зусім не з-за брыдлівасьці. Вуху па-проста не было, за што зачапіцца. Слых сьлізгацеў па іржавай роўнядзі, пакуль зь яе ня вынырнула "Брудная дзяўчынка" – у песьні добра перададзенае гучаньне альт-року 90-ых з пэўнай порцыяй псыханалізу. І навогул, заўсёды цікава назіраць, як паводзіць сябе родная мова ў розных стылёвых й сэнсавых кантэкстах.

Далей – болей. Усплылі літаратурныя рэчытатыўныя ўстаўкі (tr.4). Нечакана загучала тэма зь мюзіклу "Singin' in the Rain" (tr.5), відаць, каб кантрастна падкрэсьліць трагічнасьць дзеі. Густоўны кавэр на "Therapy?" (tr.6) раскрыў простыя крыніцы натхненьня. Кранулі званочкі і зразумелы вокліч: "Забери меня отсюда!!!" (tr.7). Зьвярнуў на сябе ўвагу працяглы шумавы фінал (tr.9), на якім варта было б і скончыць. То бок, на мой суб’ектыўны погляд, сярэдзіна альбома атрымалася найбольш выразнай, а пасадзейнічалі таму ўсяго толькі мілыя дробязі.

У гэтай сувязі узгадалася ранейшая песьня Re1ikt "Вочы". Яе выконваў быццам бы зусім іншы гурт, на галаву вышэйшы. У вынаходлівай аранжыроўцы "Вачэй" гучалі рытм у стылі disco, слэпавы бас, вясёлы хор на падпеўцы й нават сьцёбныя джазавыя клявішы. Куды гэта ўсё падзелася? Лірычны герой у альбоме "Клініка" неаднаразова падкрэсьлівае свае 20 з хвосьцікам. Няўжо справа ў такім узросьце?

PS: Паглядзеў відэа-бонус. Франтмэну – плюс за фотагенічнасьць і артыстычнасьць!

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить диску свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 года - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".

Re1ikt

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net