О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Termin X "Што дае нам магчымасць дыхаць"

 

Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о дебютном альбоме группы Termin X: "Тут прысутнічае спроба прадставіць беларускасьць у сусьветным кантэксьце, знайсьці балянс між лякальнасьцю й чымсьці агульначалавечым. Праца вельмі акуратная, шчыльна укамплектаваная й з сур’ёзным падыходам. Асабліва, калі ўлічыць, што гэта дэбютнік".

Час зьменаў і нечаканасьцяў, пошукаў і адкрыцьцяў, час выбару новых прыярытэтаў, імёнаў і магчымасьцяў, час рашучых дзеяньняў, час зьмены сыстэмаў і уяўленьняў пра жыцьцё… Такія актуальныя адчуваньні перадае першы альбом гурту Termin X. Тут прысутнічае спроба прадставіць беларускасьць у сусьветным кантэксьце, знайсьці балянс між лякальнасьцю й чымсьці агульначалавечым. Праца вельмі акуратная, шчыльна укамплектаваная й з сур’ёзным падыходам. Асабліва, калі ўлічыць, што гэта дэбютнік.

Сярод цікавых знаходак, якія прымушаюць слухаць альбом далей і далей – шматгалосная дэклямацыя на розных мовах ("Гэта ўсё я"), трэк-прадышка ў сярэдзіне ("Хвалі"), спалучэньне акустыкі й сэмплерных бубноў у песьні "Сумны прамень" і, канешне, дзявочы хор у "Апошнім дні". Прычым, было б файна, калі б гэты хор прасьпяваў усе кампазыцыі Termin X. То бок, без натужлівага лідэр-вакалу, але з тым жа брутальным гітарна-барабанным суправаджэньнем. Такога спалучэньня (акадэмічны хор + рок-бэнд), здаецца, яшчэ ніхто не рабіў. Прынамсі, у нас.

На маю думку, вядучы вакал Termin X, як і мэлёдыка большасьці твораў, гарманічныя хады, маглі б быць болей разнастайнымі, не такімі лінейнымі й прадказальнымі. Пэўна, музыкі й самі тое адчуваюць. Таму яны настолькі відавочна намагаліся зацікавіць, імкнуліся, каб праслухоўваньне плыткі стала захапляльнай дзеяй. Шмат у чым гэта атрымалася. Адсюль вынікаюць і пералічаныя вышэй знаходкі, частая зьмена настрояў, гучаньня… Але разам з тым альбом яднаецца агульным эмацыйным парывам і тэматычнай зададзенасьцю.

Дарэчы, ва ўсіх творах уразілі ўдалыя бэкі, а таксама, наколькі магу судзіць, бездакорная, пісьменная беларуская мова. Асабліва зачапіў выраз: "Полымя распранае мае думкі, пачуцьці." Зьведзена й запісана ўсе таксама на пераканаўчым узроўні… Такім чынам, (што тут скажаш?) Termin X зрабілі добры старт. А што тычыцца прагі да зьменаў, якой насычаны дэбютнік, то на яе варта адказаць прадбачлівай цытатай з новага альбома іншага гурту – "Дзецідзяцей": "Усё зьменіцца РАПТАМ!"

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить диску свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 по октябрь 2009 - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". С 2010 - ведущий авторской программы "Кракатук" на радио "Рацыя". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".

Termin X

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net