Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о новом альбоме Testamentum Terrae: "Музыкі наважыліся аб’яднаць стылі, што існавалі ў адной прасторы й часе, але належалі да розных сацыяльных групаў. То бок, на дыску прысутнічаюць як арыстакратычныя, так й простанародныя танцы, падкрэсьлена мужчынскія й жаночыя кампазыцыі, сьпевы зь местаў, мястэчак ды вёсак".
На адным з выступаў Testamentum Terrae лідэр ансамблю Юрась Панкевіч заявіў, то Вялікае Княства Літоўскае зьяўлялася дзяржавай заходне-эўрапейскага тыпу. Другі альбом "Запавету зямлі" – яшчэ адна добрая спроба даказаць гэтае сьцьверджаньне. Нездарма шыкоўна аздобленая кружэлка завецца "Англеза" – так раней называлі танцы ангельскага паходжаньня, што былі папулярныя па ўсёй Эўропе ўключна зь Беларусьсю. Таксама вядома, што пан Панкевіч – адзін зь лепшых дудароў і майстроў. Валодае рознымі тэхнікамі граньня й мае дуды розных мадыфікацыяў: ня толькі беларускія, але й нямецкія, швэдзкія… Калі мяне не падманвае слых, яны таксама задзейнічаныя ў запісе. Асабліва ўразіў дудовы ўступ у трэку "Рыцар-верабей", што йдзе адразу пасьля цэнтральнае кампазыцыі альбома "Па саду, саду", якую праслухаў некалькі разоў запар. Прычым, менавіта акустычны варыянт "Саду" прыйшоўся да спадобы, а не рэмікс. Апошняе – даніна безгустоўнай модзе. Акустычнасьць у нашых варунках – гэта ня толькі подзьвіг, але прыкмета прагрэсіўнага, экспэрымэнтатарскага мысьленьня, прагі да цуду, калі хочаце.
У альбоме можна прасачыць яшчэ некалькі ідэяў. Музыкі наважыліся аб’яднаць стылі, што існавалі ў адной прасторы й часе, але належалі да розных сацыяльных групаў. То бок, на дыску прысутнічаюць як арыстакратычныя, так й простанародныя танцы, падкрэсьлена мужчынскія й жаночыя кампазыцыі, сьпевы зь местаў, мястэчак ды вёсак. "Гандзюленька", "Рыцу", "Вулічка" – выдатныя экзэмпляры. Навогул, зьмест альбома запаўняе ўвесь эмацыйны спэктар ад настальгічнае тугі да хмельнае весялосьці. У роўнай ступені хапае й дынамізму, і мэлядызму.
Варта адзначыць крыніцу натхненьня Testamentum Terrae. Прадстаўлены матэрыял яны адкапалі ў васьмітомніку Міхала Федароўскага – фальклярыста й археоляга, які жыў на памежжы стагодзьдзяў (XIX і XX) і этнасаў (беларускага й польскага). Міхал Адольфавіч сабраў каля 5 тысячаў (!) песень, ладзячы экспэдыцыі па розных рэгіёнах Беларусі. Важна, што тыя запісы не былі пашкоджаныя савецкімі "адмыслоўцамі". На жаль, гэтым скарбам цяпер мала хто карыстаецца. Таму файна, што Панкевіч і кампанія здолелі агучыць зафіксаваныя колісь мэлёдыі ды тэксты й данесьці рэдкасьці да слухача. Наколькі якасна тое атрымалася – іншае пытаньне, але ў параўнаньні з дэбютным альбомам ТТ прагрэс відавочны. У выпадку з музыкай, якую выконвае дадзены квінтэт, яму не стае большае строгасьці, стрыманасьці й дасканаласьці. Бяз гэтага, на маю думку, не наблізіцца да заходне-эўрапейскіх узораў. Дзякуй музыкам за грунтоўную працу! І так трымаць!
Оценка: 7 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 по октябрь 2009 - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". С 2010 - ведущий авторской программы "Кракатук" на радио "Рацыя". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".