О проекте

Znich пачалі запіс новага альбома да 20-годдзя гурта

 

Гурт Znich узяўся за запіс новай кружэлкі. Першай ластаўкай з яго стаў сінгл "Дунаю", які музыкі прадставілі на адборы на "Еўрабачанне-2016". Цяпер каманда ездзіць у Гомель да гукарэжысёра Аляксея Коршуна. Ён дагэтуль паспяхова справіўся з новым дыскам ТТ-34 і, па словах галоўнага "зніча" Алеся Таболіча, мае выключны густ і вельмі добра разбіраецца ў металічнай і альтэрнатыўнай музыцы.

На сёння Znich скончыў запіс барабанаў і на наступных выхадных возьмецца за гітарныя партыі. На думку Таболіча, да лета праца над кружэлкай будзе скончана.

"Большую частку песень на альбоме напісаў наш басіст Аляксандр Філіпенка, – пералічвае асаблівасці LP Алесь Таболіч. – Будзе шмат электронікі і незвычайных гукавых момантаў, атрыманых за кошт гучання этнічных інструментаў. Гэта першае. Па-другое, ён будзе вытрыманы ў філасофскім кірунку. Уздыме пытанні сучаснага жыцця. Многія песні напісаныя на вершы Максіма Багдановіча".

Алесь падкрэслівае, што альбом пішацца новым складам музыкаў, некаторыя з якіх не так даўно прыйшлі ў Znich. Ён стане і вынікам 20-годдзя гурта, якое пэган-металісты адзначаюць акурат у 2016 годзе.

Увогуле, апроч выпуску новай кружэлкі, каманда мае вялікія планы на новы год. Гэта і тур па гарадах Беларусі, і выступ на буйным оўпэн-эйры ў Латвіі, і правядзенне традыцыйнага летняга фэста "Купальскае Кола".

20 сакавіка ў клубе Re:Public пройдзе "Дзень веснавога раўнадзенства", падчас якога і будзе адзначана 20-годдзе Znich. На канцэрце гурт пакажа матэрыял, які ўвойдзе ў новы альбом.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"

Znich

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net