О проекте

Žygimont Vaza выдаў свой апошні альбом (+спампаваць)

 

Беларускі гурт з больш чым 25-гадовай гісторыяй апублікаваў рэліз "Аграмэгаполіс", апошні альбом у сваёй дыскаграфіі. Ён створаны ў 2007, запісаны ў 2008-2011, а выдадзены ў 2014 годзе.

"Аграмэгаполіс" – 11-ы па ліку нумарны альбом каманды на чале зь Сяргеем "Скрыпам" Скрыпнічэнкам. Песьні для яго створаныя ў пэрыяд вясны і лета 2007 году. Хутка пачаліся і рэпэтыцыі. Аднак праз занятасьць удзельнікаў ва ўласных асноўных гуртах, працэс запісу расьцягнуўся на доўгі час. На фэстывалі Be Free-2008 музыкі нават выканалі больш за палову новага матэрыялу, аднак студыйная праца ўсё цягнулася і цягнулася. Калі засталося запісаць толькі вакалы, увесь працэс ізноў спыніўся – праз заўчасную сьмерць Вольгі Самусік, якая ўвайшла ў сталы склад каманды і была асноўнаю вакалісткаю.

Урэшце, альбом быў запісаны наступным складам – Скрыпа (вакал, гітара), Кастусь Калесьнікаў (бас), Антон Мацулевіч (бубны). У некалькіх трэках таксама ўзяў удзел гітарыст Павал Яноўскі. На яго студыі "Таксафон" уласна і запісвалася праграма.

Пра наяўнасьць новага альбому Скрыпа казаў яшчэ з чатыры гады таму, але не сьпяшаўся яго паказаць: "Існуе такі мэтад, калі гатовая праца адкладваецца на пэўны час, каб, як кажуць, адляжацца. І праз пэўны перапынак можна было б зрабіць канчатковыя праўкі".

Усплыў альбом толькі цяпер. Прэзентацыя загалоўнай песьні рэлізу адбылася на Tuzin.fm. Увесь жа "Аграмэгаполіс" безь якіх-кольвек правак выкладзены для вольнага спампоўваньня на афіцыйным сайце Скрыпы.

Пра будучыню праекту пад назваю Žygimont Vaza казаць не выпадае. З таго часу, як запісваўся "Аграмэгаполіс" гурт больш не зьбіраўся, не рэпэтаваў і не выступаў. Так што гэты рэліз можна лічыць апошнім у багатай дыскаграфіі гурта, якая налічвае 11 альбомаў. Сяргей Скрыпнічэнка цяпер шчыльна займаецца справамі свайго новага гурта Тhe Blue Devils. І абяцае неўзабаве паказаць цалкам новы матэрыял.

Тэкст: Сяргей Будкін, Tuzin.fm

Zygimont Vaza

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Как бы это скачать альбом?

+1
0
-1

Как бы это скачать альбом? Выкидывает в google. Ссылка что ли битая.

 

Fernando

+1
0
-1

Fernando, ну так с Гугла и надо качать. Он на Гугл-диске лежит.

 

Шляпа какая-то, просит

+1
0
-1

Шляпа какая-то, просит залогиниться, а потом переводит в мой гугл-диск. Откуда же там быть альбому?! )) Там только мои файлы!

 

Fernando 2

+1
0
-1

Fernando, а что если сначала залогиниться в Гугл, а затем уже на Эксперты и по ссылке? У меня все показывает как надо.

 

Вот сейчас получилось.

+1
+1
-1

Вот сейчас получилось. Спасибо! Качаю! :)

 

Гитара делает композицию,

+1
0
-1

Гитара делает композицию, конечно, что тут скажешь. Да и записано отлично. Скрыпа — молодец! Спасибо! :)

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net