О проекте

Крама "Усё жыцьцё - дзіўны сон"

 
krama-zhyccio.jpg
8,25
август, 2007
Go Records

Первый за 6 лет новый альбом группы "Крама". Единственная старая песня - бонусная "Бяжы хлопец", записанная в дуэте с Николаем Арутюновым ("Лига Блюза").

1. Слухай мяне
2. Mein Vaterland, auf Wiedersehen
3. Лёс арла
4. Неба
5. Кіно
6. Стэфка. Праз 20 год
7. Лёля
8. Рушым на піва
9. Бугі ў начы
10. Усё жыцьцё дзіўны сон
11. Бяжы хлопец (feat. М.Аруцюнаў)

мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 9,00

Кожны альбом "Крамы" можна назваць лепшым. Бо музыкі пішуць яго нетаропка (гэты так зьявіўся наогул праз шэсьць год пасьля папярэдняга), да справы запісу падыходзяць з усёй сваёй грунтоўнасьцю. Песьня "Неба – лёс арла" таму яскравае сьведчаньне – музыкі прэзэнтавалі яе яшчэ гады тры таму, але з таго чаму перараблялі яе тройчы.

Гурт зь ліку тых, хто не ставіць за мэту зьдзівіць свайго слухача. Адзіная нечаканасьць хіба – вакал Аруцюнава ў “Бяжы, хлопец”. Расейскі блюзмэн выдатна ўпісаўся ў беларускі блюз-рокавы кантэкст і надаў гіту 12-гадовай даўніны другое жыцьцё.

Што тычыць астатніх трэкаў, то кожны зь іх можна ўключаць у "залатую" скарбонку "Крамы". Цікава, што новыя песьні гурта поўняцца алюзіямі на старыя ("Стэфка. Праз 20 год", "Мeіn Vaterland"), працягвае распрацоўвацца і "пітная" тэматыка (праўда, "Рушым на піва" не такі яскравы нумар, як "Гэй, там, налівай"). Такія сьвядомыя самапаўторы (і ў музыцы ў тым ліку) скептыкі могуць патлумачыць вычарпанасьцю Варашкевіча і Ка, а прыхільнікі прыняць за прынадную забаўку. У любым разе, недзе ў 2015 годзе будзем чакаць ад "Крамы" новага альбому.

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 9,00

Некалькі гадоў таму Ігар Варашкевіч сказаў, што новых, гатовых да запісу песень ён мае не на адзін альбом. Вось чаму гэты альбом чакаўся з інтарэсам і пэўным непакоем: нешта занадта часта мы пачалі чуць ад некаторых нашых музыкаў зусім нясьціплыя камплімэнты, сказаныя ва ўласны адрас. Аднак у гэтым выпадку тое прызнаньне Ігара варта лічыць цалкам абгрунтаваным.

Магчыма, некаму ў песьнях гэтага альбому будзе не хапаць блюзавасьці. Не, "Крама" аніяк не адмовілася ад абранага некалі накірунку: блюзавым настроем прасякнутыя практычна ўсе песьні альбому. Пад той блюзавасьцю я разумею тут наступнае: альбом практычна ня ўтрымлівае павольных песень, баляднай формы й настрою твораў. Таму блюзавасьць вылілася ў вельмі энэргічны, завадны рок-н-рол. І з такім плёнам, што, здаецца, ва ўсім альбоме проста няма нейкай ну хоць бы ў нечым слабаватай песьні! Развага і філясафічнасьць ("Лёс арла", загалоўная песьня), гумар і звыклыя для Варашкевіча адсылкі да лікёра-гарэлачных захапленьняў... У альбоме ёсьць усё, дзякуючы чаму "Крама" й набыла аўтарытэт. Да таго ж, гукавое аблічча калектыву не страціла з гадамі анічога: альбом гучыць няхай сабе й ня модна, затое можа (і павінен!) быць выдатнай школай для засваеньня ансамблевасьці выкананьня, энэргетыкі, драйву. Можна сказаць нават болей: дзьве ня зусім новыя песьні аніяк не прайграюць на фоне апошніх запісаных работ, бо атрымалі насамрэч другое жыцьцё.

Канешне ж, найбольш ударны нумар — гэта выкананьне "Бяжы, хлопец" з Мікалаем Аруцюнавым. Дзіўная рэч: адно з апошніх у Менску ягоных выступленьняў я ледзь вытрымаў: неяк спустошана сьпяваў Мікалай тады і неверагодна пераўвасобіўся падчас прэзэнтацыі гэтага альбому ў "Фартуне". Вось і ў альбоме ён зноў "на кані", зноў працуе як мае быць, а сам факт запрашэньня "Крамай" музыкі "з боку" таксама варта лічыць цалкам абгрунтаваным і дарэчных у будучых запісах іншых калектываў ня толькі блюзавага альбо рок-н-рольнага напрамку.

Адзінае, што мяне крыху зьбянтэжыла, дык гэта назва альбому: нейкая яна такая... фарматная занадта, больш бы падышла для якога-небудзь выканаўцы з-пад сьцягу папулярнае песьні.

Але ёсьць тое, што ёсьць. З назвы, як той казаў, слова не выкінеш. Здымаю капялюш перад камандай і буду чакаць на новыя запісы.

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 8,00

"Усё жыцьцё…" – шестой студийный альбом "Крамы". Любопытно, что первые три вышли с интервалом в один год (1993-1995), а на вторые три ушло целых 12 лет. При этом именно раннее творчество группы до сих пор остается одним из главных эталонов белорусской рок-музыки.

Впрочем, суть не в выкладках. Альбом получился хороший. Не выдающийся, не отличный, но точно хороший. Собственно, получился таким и должен быть диск современной "Крамы" – с классическими риффами и гармониями, с текстами о вечном и философской оглядкой на прожитые годы. Ко всему прочему это, наверное, первый студийный альбом коллектива, который действительно хорошо звучит (из остальной дискографии сюда можно прибавить разве что перезаписанный "бест" 2005 года).

С другой стороны, при всех достоинствах, на этом диске наверное впервые в истории "Крамы" не хватает каких-то суперярких номеров, которые смогли бы жить вне контекста альбома. Есть заметные песни, но вот 100-процентных хитов впервые нет. Не получилось или не стремились? Философский вопрос.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 7,00

"Крама" -- это бронепоезд, который если когда и стоит на запасном пути, то все равно -- под паром. А уж когда застучат колеса, то его не остановить и с него не сойти, не выпрыгнуть на ходу. И мчится он, что те три белых коня, мелькают станции, полустанки, города и страны. И у рычагов -- спаенная бригада машинистов-музыкантов-единомышленников, а во главе этого кагала -- мачо, впередсмотрящий и вечноживущий Игорь Ворошкевич. Марочный коньяк, классический рок/ритм-энд-блюз, настоящее, мудрое.

Mein Vaterland, auf Wiedersehen ("зизитопстатусквошное"), "Лёс арла", "Стэфка. Праз 20 год", "Лёля" и бонусом "Бяжы хлопец" с участием Николая Арутюнова.

Крепко. На классе. Супероткровений нет.

Experty.by

блюз-рок, рок
0
Ваша оценка: Пусто
список проголосовавших по оценкам: 
оценки пользователи
0

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!
Connect
Sign in using Facebook
 

RSS

RSS-материал

читаем и слушаем!

ЛУЧШИЕ АЛЬБОМЫ 2011

полный каталог аудиозаписей

флэшбэк

Троіца "Сон-трава" - 9,00

4 года назад вышел диск, победивший на наградах Experty.by в номинации "Альбом года" по итогам 2008.

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net
Developed by Lynxlab.org