Распачаты прыём заявак на конкурс маладых гуртоў у межах XXVIII фестывалю музыкі маладой Беларусі "Басовішча 2017", які адбудзецца 14-15 ліпеня ў Гродэку, Польшча. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя выканаўцы і гурты, асноўную частку рэпертуару якіх складаюць беларускамоўныя кампазіцыі. Музыкі не могуць мець больш за два выдадзеныя альбомы, а сярэдні ўзрост удзельнікаў не мусіць перавышаць 30 гадоў.
Сёлета конкурс пройдзе у некалькі этапаў. Спачатку будзе інтэрнэт-адбор, які працягнецца да 27 красавіка. Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць форму. Па заканчэнні інтэрнэт-адбору будзе вызначана 10 гуртоў-паўфіналістаў. Яны возьмуць удзел у другім этапе конкурсу — канцэртным праслухоўванні "Адборышча", якое пройдзе 20 траўня ў мінскім клубе ili пры падтрымцы вядомага беларускага гурта, назва якога пакуль трымаецца ў сакрэце.
Па выніках "Адборышча" назавуць чатыры гурты, якія атрымаюць магчымасць прэзентаваць сваю праграму на сцэне "Басовішча" ў першы фестывальны дзень, 14-га ліпеня, ды паўдзельнічаць у змаганні за галоўны прыз. Найлепшых вызначыць журы, куды ўвойдуць прадстаўнікі арганізатараў з Беларускага аб’яднання студэнтаў, музыкі, культурныя дзеячы і музычныя журналісты.
Пераможца атрымлівае грашовую ўзнагароду. У конкурснай праграме "Басовішча 2016" перамог .К з Гродна.
Правілы конкурсу маладых выканаўцаў.
Заяўкі прымаюцца да 27 красавіка па спасылцы.
Тэкст: "Еўрарадыё"