О проекте

Botanic Project рыхтуюцца да "Реанимации"

 

Маладзечанскі reggae-гурт Botanic Project працуе над трэцім альбомам, які атрымаў назву "Реанимация". Па прызнанні аднаго з франтмэнаў гурта, Кліма, зараз альбом запісаны прыкладна на 20%. Але, што тычыцца матэрыялу і канцэпцыі, ён гатовы на ўсе сто!

Клім: "Канцэпцыя будзе адрознівацца ад папярэдніх альбомаў. Напрыклад, на дыску "Ом" мы ціснулі на духоўнасць, ведычныя пісанні, на будызм, а ў гэтым альбоме будзе, скажам, чорны гумар у адносінах да ўсяго, што адбываецца. Песні набываюць ужо больш такі дарослы, усвядомлены выгляд, будзе шмат лірычных песень, балад а-ля "Аквариум" Грабеншчыкова. Нешта аўтэнтычнае таксама будзе, але на гэтым дыску мы не будзем удавацца ў тэрміналогію так часта, як было на папярэдніх".

Гледзячы па ўсім Botanic Project канчаткова адмовіліся ад ды-джэйскай музыкі і зараз актыўна "падпісваюць" жывых музыкаў.

Клім: "Ёсць нейкія, скажам, артадаксальныя растаманы, напрыклад у Маскве, якія увесь час кажуць, што за sound system будучыня. Маўляў, век кібернетыкі і гэтак далей. Але я лічу, што можна і сумяшчаць, а таму жывыя музыкі гэта... Карацей, новы альбом будзе цалкам з жывымі музыкамі. Удзел у запісе возьмуць 15 музыкаў, гэта будуць скрыпічны квартэт, дудкі, саксафон, трамбон, труба, сітар, балалайкі, флейты, плюс Канстанцін Гарачы на клавішах, ну і сталыя музыкі гурта. Плануем выдаць яго бліжэй да зімы".

Плануецца, што на новым альбоме "батанікаў" будзе 16 трэкаў, адзін з якіх — дуэт з лідарам гурта "Аддис Абеба" Змітром Івановым.

Клім: "Песня называецца "Сам не свой", гэта будзе самая roots reggae-песня на гэтым альбоме. Апроч куплета, які будзе выконваць Зміцер, тэксты напісаў я, Зміцер свой куплет пісаў самастойна, ну а музыка — Кешына [другі франтмэн "Botanic Project". — Заўв. Еўрарадыё]".

Нагадаем, што папярэдні альбом "Ом" гурт "Botanic Project" выдаў узімку 2010 года.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Фота: "Еўрарадыё"

Botanic Project

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net