О проекте

Deviation "Чарговы дзень пад акупацыяй"

 
6,75
июль, 2009
самиздат

Первый за семь лет новый альбом панк-легенд из Гродно выпущен в виде бесплатного интернет-релиза.

1. Пад акупацыяй
2. Будучым ворагам дзяржавы
3. Забі мяне мент
4. Пяшчота
5. БМА
6. Заябала
7. Сэкс з прэзідэнтам
8. Восень. Верасень.
9. Твой бацька фашыст
10. Целепузік Лу-лу
11. День победы
12. Памятай свае карані
13. Калі Лука здохне

инфо

Все песни – Deviation, кроме 5 – по мотивам Sex Pistols, 7 – музыка Down Set, 8 – Филя и Deviation, 9 – по мотивам гр. "Телевизор", 10 – папа Коли, 11 – гр. "Ауцыон".

где взять

Альбом можно бесплатно скачать на сайте Belarus.indymedia.org

мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 8,00

Лібэралізацыя ня пройдзе. Гарадзенскія анархісты дэманструюць смачны фак дзяржаўнаму ўкладу ў выглядзе свайго новага альбому. Думалася, што Deviation засталіся ў сумбурных 90-х, калі пачаліся першыя палітычныя працэсы, паўсталі нацыяналістычныя арганізацыі, актывізаваўся анархісцкі рух, на вулічныя акцыі выходзілі дзесяткі тысячаў…і падавалася яшчэ, што нешта можа тут зьмяніцца. Зь цягам часу суцішыліся хваляваньні, радыкалы пасталелі ды завялі сем’і, на іх месца прыйшлі больш памяркоўныя. Але курылка Deviation жыве, хоць і маўчаў апошнія сем год.

Во такога не хапала ў беларускім андэграўндзе апошні час, каб адразу ды па пысе жорсткім словам ды брудным акордам: "Бунтуй! Давай! Крычы! Трывай! За..бала!!!". "Чарговый дзень пад акупацыяй" – гэта рык, што жыве Беларусь. Без патасу, безь лішняй вобразнасьці, калёным жалезам яны выпальваюць комплексы непаўнавартасьці ды правінцыйнасьці. Пяецца проста: "Мы будзем жыць, калі Лука здохне". Вельмі моцныя нумары – "Будучым ворагам", "Сэкс з прэзыдэнтам", ніштаваты кавэр на Барзыкіна "Твой бацька фашыст". Ня вельмі да месца хіба два нумары – "БМА", прысьвечаны асабістым разборкам гурта з згаданым лэйблам і кавэр на "АукцЫон" – "День победы". Вельмі няроўны, правакацыйны, душэўны, грубы і шчыры альбом падарылі нам гарадзенцы.

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 7,00

Новый альбом панк-легенд из Гродно наверняка оправдает ожидания былых поклонников. Здесь есть все фирменные ингредиенты: агрессия, злость и бескомпромиссность.

В основном достается "режиму" и окружающей реальности. Музыканты бьют по цели не только песнями (в том числе про "секс с президентом"), но и аудиозарисовками, филигранно нарезанными с телевизора и радио. Отдельное "посвящение" записано в честь лейбла "БМА" – судя по всему, за выпуск записи профашистской группы на одном из сборников.

В целом альбом очень прямолинейный и грязный по звуку, но есть в нем что-то такое первобытно-настоящее. Конечно, это жутко искривленное зеркало действительности, но являющееся ответом на другие искривления.

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 7,00

Галоўны й неаспрэчны плюс гэтай праграмы – гранічная шчырасьць. Тая шчырасьць, ад адсутнасьці якой церпяць многія з тых, хто называе сваю музыку рокам, якой часьцей за ўсё й блізка няма ў тых, хто называе сваю музыку рэпам, якая цалкам адсутнічае ў тых, хто выконвае сіроцкія плачы пад назвай "папулярная беларуская песьня"...

Той самы выпадак, калі хацелася б слухаць праграму даўжэй (усяго 32 хвіліны з хвосьцікам). Той самы выпадак, калі пачутае працінае наскрозь і (100 працэнтаў!) не пакіне абыякавым ніводнага з тых, хто гэты альбом праслухае. Той самы выпадак, калі не зьвяртаеш увагі на моцныя слоўцы, бо ім – самы час і самае месца. Той самы выпадак, калі музыка (канешне ж, не багатая на мэлёдыі й гармоніі) вырываецца з самага нутра ўдзельнікаў групы, з тых глыбінь, дзе бурліць магма крыўдаў і пачуцьцяў, дзе вены – на грані разрыву, дзе крык – не выканальніцкі прыём, а адзіна магчымы сродак выказваньня. І ў такім выпадку менш за ўсё ўвагі зьвяртаеш на тое, чыста ці не зусім сыграны інструмэнтал, як – прасьпявана. Затое – чэсна, без падробкі.

Мінус праграмы ў тым, што запазычаны музычны матэрыял, канешне ж, саступае па выразнасьці аўтарскаму. Хоць, скажам, "Твой бацька фашыст" (паводле групы "Телевизор") робіць моцнае ўражаньне (арыгінал памятаю дрэнна, мусіць, зачапіў не ў такой меры). Але й такі прыём – цалкам магчымы элемэнт стылістыкі.

На заканчэньне, каб не распінацца адносна тэматыкі асобных песень, нагадаю, што першы сінгл вядомай групы Sex Pistols пад назвай "Anarchy In The UK" быў забаронены на Альбіёне для прэзэнтацыі па радыё і ТБ. Падобны лёс напаткаў й другі – "God Save The Queen", ад якога адхрысьціліся нават музычныя крамы, а на жыцьцё Ротэна і Кука былі зробленыя няўдалыя замахі. І пэўнай паралельлю англічанам гарадзенцы прадстаўляюць у альбоме песьню "БМА" – зноў жа заснаваная на песьні "Пісталетаў" пад назваю EMI.

Што ж, у англічан – EMI, у нас – "БМА", у іх – Sex Pistols, у нас – Deviation. Застаецца спадзявацца, што на гэтым паралелі, у тым ліку й жыцьцёвыя, скончацца. "God Save The Deviation"…

Experty.by


Олег Климов

оценка: 5,00

Панк-радикалы в своем интернет-релизе высказались много, кучно, очередями изрешетив все то, что им ненавистно. А ненавидят они, понятно, что и кого. На митинг самых маргинальнейших "оппов" не ходи, а вруби этот альбом и исходи крайностями до крови из носа и еще кой чего.

Клиника уже давно не в государстве и клозетах, а в голове – одном большом сортире. Группа с удовольствием внесла свою лепту в процесс всеобщей дефекации: быдланы поют о быдлизме для быдла. В какие бы интеллигентские костюмы все это не рядилось.

Послушали? Похорошело на душе? Мир стал добрее и справедливее? Значит, вы уже на том свете. А на этом – Deviation. Только в них правда, брат; только в них, бля буду, солнце под потолком.

Ценность альбома в том, что здесь собрано многое из аудио-приколов, связанных ясно с кем.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

панк
Deviation
7.4
Ваша оценка: Пусто Средняя: 7.4 (10 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Параноя

+1
0
-1

Цытата: "Галоўны й неаспрэчны плюс гэтай праграмы – гранічная шчырасьць."
Калі гэта так, то шкада мне "Deviation". Напэўна, ядуць яны палітыку, пьюць палітыку, сруць палітыкай. А ўвогуле гэта нагадвае параною. Калі ў нашым дрэнным жыцці вінаваты не габрэі, то вінаваты Лукашенка...

 

Собственно, с

+1
0
-1

Собственно, с музыкальной точки зрения, оценивать особо и нечего. Есть два кавера, которые можно слушать как музыку. Но. В целом, в первую очередь текст и, во многом благодаря ярким цитатам в конце песен, получилось нечто такое цельное, как лозунг, как плакат. И эта плакатность и подкупает. Можно тотализатор объявлять: когда ребят закроют?
Именно и за это 7.

Борьба - не душевный каприз,
Не прихоть пустого влечения:
Плывут по течению - вниз,
А вверх - это против течения.
Губерман.

 

Я ўжо

+1
0
-1

Я ўжо рэцэнзаваў гэты альбом на "Тваім Стылі" - http://t-styl.info/by/24/30/1324/, але тое была больш правакацыя, накіраваная на падвышэнне колькасці праглядаў нашага сайту :-) Можна сказаць, я там мэтанакіравана залажаў гэты альбом. Аднак, месяц пасля выхаду альбома, адзнаку я павышаць не збіраюся - моцная 5, болей не заслугоўваюць.

Калі адкінуць ідэалогію і іншую мішуру, то застанецца даволі занудны панк/хардкор, які, для нашай беднай гродзенскай сцэны, можа і чаго варты, але ў больш шырокім кантэксце - наўрадці каго зацікавіць.
Цешыць значна лепшая якасць запісу, чым на мінулых альбомах.
---
www.t-styl.info

 

Бескампрамісна!

+1
0
-1

Калі б ня было Deviation, іх трэба было б прыдумаць. Так ці інакш, прасякнутасьць беларускага жыцьця палітыкай проста неверагодная, як не спрачайся супраць гэтага. І Deviation як рупар аднаго з бакоў выглядае груба («Заябала»), бескампрамісна («БМА»), неахайна («Сэкс з прэзыдэнтам»), знэрвавана («Твой бацька фашыст»), але шчыра. Безумна олдовы панк-рок у сваім клясычным выглядзе.

 

Галоўная

+1
0
-1

Галоўная праблема Deviation – у нямоднасьці ўздыманых тэмаў. Простым тэкстам абурацца палітычнай сытуацыяй у Беларусі сёньня не comme il faut :) Романтический момент потерян, як казала Масяня. Наіўна выглядае. Оппы-змагары нейкія. Фе. Багацьце двухкосьсяў і эўфэмізмаў у водгуках экспэртаў, калі яны пішуць пра ідэйны складнік альбома, мае карані прыкладна там жа.

У той жа час, зьвярніся гурт больш актыўна да тэмы, пра якую яны сьпяваюць у песьні “БМА”: шоў-біз, прадажнасьць лэйблаў, ну і далей, пра кліпы там, пра папсу, true-рокераў, лавэ, цёлкі – рэакцыя магла б быць у пэўнай ступені лепшай, мне падаецца. Самыя актуальныя праблемы для панкаў-бунтароў сёньня мусяць быць глямурнымі.

А што да самой музыкі, трушны punk. Нават апісваць няма чаго, формула вядомая. Адзначыць можна хіба што самыя запамінальныя нумары: “БМА” і “Твой бацька – фашыст”. Catchy. Вернасьць жа традыцыям, якая спадабаецца аматарам жанру, наўрад ці зацікавіць людзей па-за межамі субкультуры. Наяўнасьць такіх людзей па-свойму цешыць, але іх супэрпасьпяховым іх музычнаму лёсу ніяк ня стаць.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

Бяру свае словы

+1
0
-1

Бяру свае словы назад. Паслухаў новыя творы Ляпісаў і вырашыў што Deviation сапраўды значна шчырыя і натуральныя.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net